У петыцыі, грамадзяне неабыякавыя да праблем гарадскога асяроддзя, нагадалі ўладам, што ў ліпені бягучага года быў знесены вядомы сваім пужалым станам туалет на вул. Чэхава. У выніку з чатырох грамадскіх прыбіральняў (на плошчы Перамогі, на вул. Кірава, Леніна і Чэхава) засталіся тры дзеючыя. Пры гэтым знесеная прыбіральня была адзінай бясплатнай грамадскай прыбіральняй у горадзе.
На думку тых, хто звярнуўся, для Віцебска, у якім праводзяцца фестывалі, навуковыя канферэнцыі, кангрэсы і іншыя мерапрыемствы такая колькасць грамадскіх прыбіральняў вельмі мала. Іх малалікасць негатыўна адбіваецца на гарадской рэпутацыі, урбаністычнай і турыстычнай прывабнасці.
Сапраўды тэма аб недастатковай колькасці «адыходных месцаў» з'яўляецца падставай да частых абмеркаванняў у розных гарадскіх пабліках у сацсетках - гараджане і госці горада выказваюць вострую патрэбу ў кампенсацыі знесенага туалета на вул. Чэхава.
Таму віцябляне звярнуліся да новапрызначанага «градоначальника» з просьбай выступіць з ініцыятыўнай уключыць у План мерапрыемстваў па добраўпарадкаванні і ўтрыманні Віцебска на 2024 год будаўніцтва па меншай меры адной грамадскай прыбіральні, якая б адпавядала сучасным уяўленням аб зручнасці падобных устаноў. А для гэтага выдзеліць з гарадскога бюджэту сродкі на праектаванне і будаўніцтва такой прыбіральні.
Ніна Яўсеева