Пятніца, 02 Студзень 2026
Флагшток у Віцебску прызнаны найвышэйшым дасягненнем 2025 году. Паводле афіцыйнай версіі
Дзяржаўная гарадская газета “Віцьбічы” вызначыла Топ-5 галоўных падзеяй у развіцці гарадской інфраструктуры. На першым месцы апынулася Плошча сцяга і герба з флагштокам вышынёй 69,3 м, на які ўзняты сцяг 14 на 7 м. Плошчу будавалі больш за год і адчынілі летась 11 траўня. Колькі грошай з бюджэту на гэта пайшло, не кажуць і дагэтуль.
Апублікавана ў
Рознае