Віцебскі аблвыканкам ужо некалькі год запар абвяшчае конкурс грамадскіх ініцыятыў, па выніках якога праекты-пераможцы атрымліваюць фінансавыя сродкі на іх рэалізацыю. Летась улады абвясцілі, што  маюць намер падтрымаць 11 праектаў- пераможцаў. Але некаторыя з іх дагэтуль не рэалізаваныя, і куды пайшлі бюджэтныя грошы, не зразумела. Тым не менш, абласныя ўлады ўжо абвясцілі новы конкурс – на 2026 год.

Апублікавана ў Дзяржава