Школам Віцебшчыны спешна надаюць імёны герояў мінулай вайны
Днямі імя Ефрасінні Зяньковай, падпольшчыцы, кіраўніцы Обальскай падпольнай камсамольскай арганізацыі «Юныя мсціўцы» будзе нададзена віцебскай сярэдняй школе №28. Сёлета гэта 52-е ўганараванне ўстановы сярэдняй адукацыі імем героя Вялікай Айчыннай вайны. Атрымліваецца, што практычна штотыдзень школам надаюць імёны людзей, чые лёсы былі звязаныя з падзеямі 1941-1945гг. Такім чынам віцебскія ўлады вырашылі выхоўваць у вучняў патрыятызм у межах праекта «2022год – Год гістарычнай памяці.
Узмацненне жорсткасці пакаранне не прывяло да скарачэння п'яных за рулём
За студзень-лістапад бягучага года супрацоўнікі ДАІ УУС у Віцебскай вобласці затрымалі не менш як 2 тыс. нецвярозых вадзіцеляў, па віне якіх адбыліся сотні дарожна-транспартных здарэнняў. Гэтых статыстычныя дадзеныя вымагаюць кіраўніцтва абласной міліцыі прызнаць, што грошы, затрачаныя на прапаганду "цвярозага кіравання", былі патрачаныя марна і тое, што ўдаецца выявіць не больш за 20% кіроўцаў, якія ўжылі алкаголь.