Аршанскага праваабаронцу і журналіста аб'явілі ў міждзяржаўны вышук
Улады пашырылі тэрыторыю крымінальнага вышуку праваабаронцы і рэдактара рэгіянальнага партала horsha.eu Ігара Казмерчака. У пачатку 2022 года ён быў аб'яўлены ў вышук у межах Беларусі. Цяпер жа сілавікі спадзяюцца яго адшукаць у краінах Садружнасці Незалежных Дзяржаў, якія раней уваходзілі СССР.
У Мёрах судзяць настаўніка і краязнаўцу Вітольда Ермалёнка
Вітольд Антонавіч, настаўнік найвышэйшай катэгорыі, стваральнік некалькіх музеяў, кіраўнік музейнага абʼяднання «Спадчына Міёрскага краю», лаўрэат дзяржаўнай прэміі «За духоўнае адраджэнне», уганараваны ў 2010-м годзе званнем «Чалавек года Віцебшчыны», быў затрыманы 30-га лістапада ў Мёрах. У той дзень пасля ператрусаў было затрымана ад 11 да 13 чалавек. Затрыманні праводзіліся на Мёрскім металапракатным заводзе, а таксама сілавікі прыйшлі да некалькіх жыхароў райцэнтру. Разам з бацькам быў затрыманы і Антон Ермалёнак.
Валянціна Болбат выйшла з-за кратаў, але ў яе праблемы са здароўем і вялікі штраф
Актывістку з Верхнядзвінску затрымалі 22 лістапада, калі па Віцебшчыне пракацілася хваля ператрусаў у прыхільнікаў руху «За Свабоду». У Валянціны Болбат забралі ўсю аргтэхніку – тэлефон і два кампутары, прычым адзін – у непрацоўным стане. У Наваполацкім гарадскім аддзеле міліцыі на яе склалі некалькі адміністрацыйных пратаколаў па арт. 19.11 – за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў».