Палітвязня Уладзіміра Малахоўскага пазбавілі пенсіі і этапавалі ў «Воўчыя норы»
Актывіст партыі БНФ і палітвязень Уладзімір Малахоўскі быў этапаваны ў папраўчую калонію N22, вядомую як «Воўчыя норы». Пра гэта паведаміла ягоная жонка Ірына. Незадоўга да этапавання экспертная камісія пазбавіла яго групы інваліднасці і забрала пенсію (250 рублёў). Уладзімір Малахоўскі хварэе на анкалогію.
«Голас народу не быў пачуты». Да стачкі далучыўся яшчэ адзін працаўнік «Нафтану»
17 чэрвеня яшчэ адзін супрацоўнік наваполацкага прадпрыемства «Нафтан» далучыўся да бестэрміновай забастоўкі. Заяву пра сыход у стачку напісаў дыспетчар вытворчага аддзелу прадпрыемства 43-гадовы Дзяніс Абрамовіч. Прычына: татальныя парушэнні правоў чалавека і правоў працоўных у Беларусі.
«Гэта рупар гарвыканкаму»: у Віцебску з'явіцца-такі вуліца газеты «Віцьбічы»
Чыноўнікі вызначыліся з назвамі трох новых вуліц у мікрараёне Чаромушкі ў Віцебску. Гэта будуць вуліцы навукоўца Жарэса Алфёрава, мастака Міхаіла Савіцкага і імя газеты «Віцьбічы». Адпаведнае рашэнне было апублікаванае 14 чэрвеня на прававым партале pravo.by. Вуліцы Васіля Быкава ў Чаромушках не будзе.