Адзін з удзельнікаў «кармленьня галубоў» у Віцебску Алег Баразна быў затрыманы 7 траўня супрацоўнікамі міліцыі каля свайго дому. Мужчыну адвезьлі ў РАУС Чыгуначнага раёну і склалі на яго пратакол за парушэньне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах (ч.1 арт. 23.34 КаАП). Пазьней стала вядома пра яшчэ аднаго затрыманага.

Суд Браслаўскага раёна аштрафаваў жыхара Браслава на 270 рублёў, прызнаўшы яго вінаватым у паклёпе на супрацоўніка РАУС. Справу на браслаўчаніна завялі пасьля таго, як ён паскардзіўся на супрацоўніка міліцыі ў тэрытарыяльнае ўпраўленьне ўласнай бясьпекі МУС, паведамляе афіцыйны сайт УУС Віцебскага аблвыканкаму.