Пятніца, 27 Сакавік 2026

Насельніцтва Віцебска скарацілася на больш як 1 тысячу чалавек

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

На 1 студзеня 2025 года колькасці насельніцтва ў абласным цэнтры складала 358 927 чалавек, а на 1 студзеня 2025 года – ужо 357 899 чалавек. Прыкладна на столькі ж скарацілася колькасць жыхароў Оршы ( 101 662 у 2025 г. і 100 422 у 2026 г.) і ў Наваполацку ( 95 370 у 2025 г. і 94 666 у 2026 г.)

Не так радыкальна сітуацыя змянілася хібы што ў Полацку: тут, паводле “Нашай Нівы” , колькасць насельніцтва за год зменшылася толькі на 180 чалавек (хаця гэтая лічба выглядае сумнёўна на фоне агульнай карціны).

Агулам, паводле падлікаў Белстата, за мінулы год насельніцтва скарацілася на 53 200 чалавек. Але варта ўлічваць, што афіцыйная статыстыка па-ранейшаму працягвае лічыць жыхарамі Беларусі тых, хто выехаў з краіны, але мае тут рэгістрацыю. Рэальная колькасць насельніцтва меншая, і тэндэнцыя да змяншэння агульнай колькасці больш выразная.

Ганна Пятрэнка