26.01.2023 Тэгі: ціск, рэпрэсіі, затрыманні, экстрэмізм У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 26 студзеня 2023 года збірае факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
|
У Беларусі новыя "экстрэмісцкія фармаванні"
Як паведамляюць праўладныя тэлеграм-каналы, групы грамадзян, аб'яднаных пад назвамі «Кардынацыйная рада»; «Каманда Святланы Ціханоўскай», якая складаецца з «Офіса Святланы Ціханоўскай» і «Прадстаўнікоў Святланы Ціханоўскай»; «Аналітыкі Святланы Ціханоўскай» (у тым ліку члены закрытага Telegram-рэсурсу «Analityki ST»), прызнаныя экстрэмісцкімі фармаваннямі.
Паводле іх, гэтае рашэнне вынесенае за «публічныя заклікі да санкцый, арганізацыю дзейнасці па падрыхтоўцы да здзяйснення замахаў на суверэнітэт і грамадскую бяспеку Рэспублікі Беларусь».
Сёння ў Мінску сілавікі затрымалі хлопца за распаўсюд улётак з паклёпам на Лукашэнку
Пакаяльнае відэа з ім з'явілася ў адным з праўладных тэлеграм-каналаў.
Паводле сілавікоў, раней затрыманы ўжо быў асуджаны за ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК).
Інфармацыя дапаўняецца
Крыніца: Новыя затрыманні, "экстрэмісцкія фармаванні": хроніка пераследу 26 студзеня