10.03.2023 Тэгі: палітвязні, пераслед, затрыманні, экстрэмізм У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 9-10 сакавіка збірае факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

10.03.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, адвакатура У Мінскім гарадскім судзе 10 сакавіка распачынаецца суд над палітзняволеным адвакатам Аляксандрам Данілевічам. Яго абвінавачваюць у "пасобніцтве ў закліках да санкцый" спартоўцам Аляксандры Герасімені і Аляксандру Апейкіну, якіх завочна асудзілі да 12 гадоў калоніі (ч. 6 арт. 16 і ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса) і "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці" (ч. 1 арт. 361-4 КК). Так кваліфікавалі яго адвакацкія парады, падрыхтоўку стачкамам зваротаў, а таксама інтэрв'ю "экстрэмісцкаму інтэрнэт-рэсурсу". За кратамі адвакат утрымліваецца амаль 10 месяцаў. Справу палітвязня будзе разглядаць суддзя Таццяна Фалькоўская.

09.03.2023 Тэгі: ААН, палітвязні, палітыка, праваабаронцы, міжнародная салідарнасць праваабаронцаў, справа Вясны У Жэневе цяпер адбываецца 52-я сесія ААН (28 лютага – 1 красавіка 2023 года). У ёй прыняла ўдзел і праваабаронца “Вясны” Наталля Сацункевіч. Распавядаем пра тое, як у ААН гучала тэма Беларусі дзякуючы беларускім праваабаронцам.

09.03.2023 Тэгі: грамадства, палітвязні На дадзены момант у Беларусі налічваецца 1456 палітвязняў, а колькасць іх павялічваецца штотыднёва. Пры гэтым кожны месяц некалькі дзясяткаў палітвязняў выходзяць з месцаў зняволення або па заканчэнні тэрміну, або пасля суда да накіравання ў ПУАТ ці пачатку адбыцця тэрміну на "хатняй хіміі". Па дадзеных "Вясны", у лютым на волю выйшлі мінімум 20 палітвязняволеных, 17 з якіх цалкам адбылі свае тэрміны, тры чалавекі былі асуджаныя да "хатняй хіміі" і вызваленыя з СІЗА. За што палітзняволеныя адбывалі тэрміны і колькі іх утрымлівалі ў месцах няволі — распавядае "Вясна" ў штомесячным дайджэсце. 

09.03.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, вайна ва Украіне У Гомельскім абласным судзе 9 сакавіка агучылі прысуд па справе за "агентурную дзейнасць на карысць Украіны". Грамадзяніну Украіны Паўлу Купрыенку прызначылі паводле арт. 358-1 (агентурная дзейнасць) сем гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Жыхара Гомельшчыны Тараса Мачынскага абвінавацілі ў "здрадзе дзяржаве" (ч. 1 арт. 356 КК) і прысудзілі 10 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. 32-гадовага Дзмітрыя Салавянчыка прызналі вінаватым ва "ўкрывальніцтве слядоў цяжкага злачынства" (ч. 1 арт. 405 КК) і прызначылі штраф у памеры 400 базавых велічыняў (14 800 рублёў). Такі прысуд вынес суддзя Руслан Царук. Працэс праходзіў з 14 лютага ў закрытым рэжыме.

09.03.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, ціск Судовая зала. Ілюстрацыйнае фота spring96.org Стала вядома адразу пра вынікі двух судовых пасяджэнняў, якія адбыліся ў судзе Партызанскага раёну Мінску. Пяцярых людзей асудзілі да “хатняй хіміі” за фотаздымкі ўдзелу ў паслявыбарчых ацыях пратэсту ў 2020 годзе, якія міліцыянты знайшлі ў інтэрнэце.

09.03.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Лідскага раёна 10 лютага асудзілі Іллю Мазоля паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Аляксандр Мішураў прызначыў Іллю адзін год і шэсць месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хіміі”).

09.03.2023 Тэгі: грамадства, палітвязні, ціск, рэпрэсіі, прымусовая праца Усё часцей становіцца вядома пра розныя метады ціску, якія выкарыстоўваюцца ў дачыненні да палітзняволеных, якія выходзяць з СІЗА і калоній. Юрыстка “Вясны” Святлана Галаўнёва тлумачыць, чаго можна чакаць пасля таго, як чалавек цалкам адбудзе тэрмін, звязаны з пазбаўленнем волі.

08.03.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, ціск, рэпрэсіі, дыфамацыя Стала вядома, што 16 лютага 2023 года ў судзе Пінска і Пінскага раёна вынесены прысуд 62-гадовай Наталлі Паўлючэнка. Жанчыну прызналі вінаватай паводле арт. 368 Крымінальнага кодэкса ("абраза Лукашэнкі") і асудзілі да двух гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ ("хатняй хіміі"). 

08.03.2023 Тэгі: пераслед, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 7-8 сакавіка збірае факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.