14.03.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, дыфамацыя 46-гадовага жыхара г. Гродна вінавацяць у публічнай абразе Аляксандра Лукашэнкі (ч.1 арт. 368), а таксама ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці і варажнечы (ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса.

13.03.2023 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 11-13 сакавіка збірае факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

13.03.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, ціск, рэпрэсіі, затрыманні 13 сакавіка 2023 года ў судзе Маскоўскага раёну Мінска вынесены прысуд дзіцячаму футбольнаму трэнеру Алегу Швайко. Яго прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу і асудзілі да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму паводле падзей 2020 году.

13.03.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У судзе Ленінскага раёна Магілёва 3 студзеня асудзілі Андрэя Матузава паводле арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Наталля Панасенка прызначыла Андрэю адзін год і шэсць месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хіміі”).

13.03.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні Мікалай Куляшоў, Аніта Бакуновіч, Ягор Курзін У Гродненскім абласным судзе 13 сакавіка распачаўся суд над палітзняволенымі Мікалаем Куляшовым, Анітай Бакуновіч, а таксама Ягорам Курзіным. Іх затрымалі ў верасні на Гродзеншчыне пры спробе нелегальна перасекчы мяжу з Літвой. Цяпер іх будуць за гэта судзіць, а таксама па шэрагу іншых артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Апроч усяго, палітвязняў абвінавачваюць ва ўдзеле ў "экстрэмісцкім фармаванні" — у арганізацыі "Дапамога". Працэс вядзе суддзя Віктар Сянько. "Вясна" распавядае, што вядома пра справу і яе фігурантаў.

13.03.2023 Тэгі: грамадства, ціск, рэпрэсіі Хваля рэпрэсій за данаты ў Facebook толькі пачалася, і пакуль незразумела, да чаго тая ці іншая стратэгія паводзінаў прыводзіць на практыцы. Тым не менш, Гарачая Лінія @ViasnaSOS і юрысткі "Вясны" кожны дзень атрымліваюць пытанні пра тое, што рабіць і як сябе засцерагчы. Тут вы ўбачыце адказы на іх.

12.03.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні Максім Пучынскі. У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 9 сакавіка вынесны прысуд палітзняволенаму намесніку дырэктара Мінскага роварнага таварыства Максіму Пучынскаму, абвінавачанаму ў актыўным ўдзеле у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак.

10.03.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У Мінскім абласным судзе 10 сакавіка асудзілі палітзняволенную Наталлю Дуліну паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх), ч. 1 арт. 361-4 (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Вікторыя Паляшчук прызначыла Наталлі тры гады і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі.

10.03.2023 Тэгі: грамадства, карткі, экстрэмізм З 18 лістапада 2021 года ў Беларусі Камітэт дзяржаўнай бяспекі і Міністэрства ўнутраных справаў прызналі больш за 120 "экстрэмісцкіх фармаванняў". Гэта тэлеграм-каналы і чаты, незалежныя СМІ, грамадскія аб'яднанні, полк Кастуся Каліноўскага і нават музыкальны гурт. З Юрыдычнай службай "Вясны" адказваем на актуальныя пытанні пра "экстрэмісцкія фармаванні".

10.03.2023 Тэгі: пераслед, ціск, аналітыка, рэпрэсіі Праваабарончая арганізацыя “Lawtrend” прадставіла агляд сітуацыі са свабодай асацыяцый і палажэннем арганізацый грамадзянскай супольнасці (АГС) за 2022 год. У дакуменце разглядаецца новае заканадаўчае рэгуляванне арганізацый, змены ў  заканадаўстве аб АГС, а таксама правапрымяняльная практыка. Разглядаецца ўмяшальніцтва ў дзейнасць АГС і выкарыстанне заканадаўства аб супрацьдзеянні экстрэмізму і барацьбе з тэрарызмам, ціск і ліквідацыя прафсаюзаў і іншых некамерцыйных арганізацый.