- Катэгорыя: Вясна
25.04.2023 Тэгі: аналітыка, рэпрэсіі, АБСЕ Асобы: Павел Сапелка 24 і 25 красавіка 2023 года праходзіць канферэнцыя АБСЕ "Катаванні і іншыя сур'ёзныя парушэнні міжнароднага гуманітарнага права і грубыя парушэнні міжнароднага права правоў чалавека: Дадатковая нарада па чалавечаму вымярэнні ІІ". На трэцім пасяджэнні абмяркоўваліся захады, якія могуць прыняць дзяржавы для прадухілення грубых парушэнняў міжнароднага права праў чалавека (у тым ліку падчас крызісаў, палітычнай нестабільнасці і надзвычайных становішчаў у краіне), даступныя сродкі прававой абароны і роля, якую нацыянальныя ўстановы, міжнародныя арганізацыі і грамадзянская супольнасць могуць граць у рэагаванні на грубыя парушэнні міжнароднага права правоў чалавека падчас крызісу. На гэтым пасяджэнні выступіў юрыст праваабарончага цэнтра “Вясна” Павел Сапелка. Прыводзім яго выступ цалкам.
- Катэгорыя: Вясна
25.04.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У Гродзенскім абласным судзе з 27 лютага ў закрытым рэжыме разглядалі крымінальную справу супраць грамадзяніна Польшчы Ежы Жывалеўскага. Яму інкрымінавалі арт. 358-1 Крымінальнага кодэкса (агентурная дзейнасць). Працэс вёў суддзя Анатоль Заяц. Па інфармацыя праваабаронцаў, 22 сакавіка мужчыну асудзілі да чатырох гадоў пазбаўлення волі.
- Катэгорыя: Вясна
25.04.2023 Тэгі: умовы ўтрымання, катаванні, пенітэнцыярная сістэма, правы зняволеных Да праваабаронцаў "Вясны" звярнуўся былы вязень следчага ізалятара № 1, які стаў сведкам узмоцненай праверкі на "Валадарцы" ўпраўлення Дэпартамента выканання пакаранняў па Мінску і Мінскай вобласці, якая суправаджалася жорсткімі ператрусамі ў камерах і збіццём зняволеных. Гэта падцвердзіў яшчэ адзін былы вязень. Адбылося гэта напачатку сакавіка гэтага года. Раней такая практыка не выкарыстоўвалася ў СІЗА-1. Публікуем, што вядома пра гэта.
- Катэгорыя: Вясна
24.04.2023 Тэгі: праваабаронцы, свабода слова, катаванні, свабода мірных сходаў, рэпрэсіі, АБСЕ Асобы: Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч, Наталля Сацункевіч У межах канферэнцыі АБСЕ "Катаванні і іншыя сур'ёзныя парушэнні міжнароднага гуманітарнага права і грубыя парушэнні міжнароднага права правоў чалавека: Дадатковая нарада па чалавечаму вымярэнні ІІ" прайшоў івэнт "Беларусь. Сур'ёзныя парушэнні правоў чалавека і наступны даклад Маскоўскага механізма". На ім выступілі і беларускія праваабаронцы.
- Катэгорыя: Вясна
24.04.2023 Тэгі: грамадства, праваабаронцы, правы чалавека, рэпрэсіі Праваабарончы цэнтр "Вясна" з’явіўся ў 1996 годзе. Тады Алесь Бяляцкі быў дырэктарам музея Максіма Багдановіча ў Мінску, але пасля разгонаў масавых пратэстаў ён пачаў дапамагаць рэпрэсаваным разам з іншымі супрацоўнікамі музея. У гэты час у Бяляцкага і ўзнікла ідэя стварэння праваабарончага цэнтра. Мы сабралі ўспаміны розных людзей, якія засведчылі той час. У матэрыяле выкарыстаны ўрыўкі з кніг "20-я Вясна. Зборнік эсэ і ўспамінаў", "Наша Вясна. Гісторыя ў асобах".
- Катэгорыя: Вясна
24.04.2023 Тэгі: заканадаўства, ціск, умовы ўтрымання, рэпрэсіі, гісторыі вязняў У краіне не сканчаецца чарада палітычна матываваных крымінальных справаў. Беларусам і беларускам працягваюць прысуджаць доўгія гады зняволення за спробу адкрыта выказваць сваю грамадзянскую пазіцыю. Некаторым з іх "шчасціць" атрымаць "хатнюю хімію", абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Але ці з’яўляецца сёння "хатняя хімія", ва ўмовах безупынных рэпрэсій, квітком на волю?
- Катэгорыя: Вясна
21.04.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 20 красавіка асудзілі палітзняволеных Веру і Андрэя Мамойка паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Вікторыя Шабуня прызначыла Андрэю і Веры кожнаму па два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатняй хіміі”).
- Катэгорыя: Вясна
21.04.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, свабода мірных сходаў, рэпрэсіі Стала вядома, што чацвёртага красавіка 2023 году ў судзе Ленінскага раёну Мінску вынесены прысуд будаўніку Генадзю Буглаку. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу і асудзілі да двух з паловай гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — "хатняй хіміі".
- Катэгорыя: Вясна
21.04.2023 Тэгі: палітвязні, салідарнасць Да кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou, арганізаванай "Libereco — Партнёрства за правы чалавека" далучыліся шэсць еўрапейскіх парламентарыяў. Сімвалічныя “хросныя” з'явіліся ў палітзняволеных Сяргея Пляшкуна, Віталя Мельніка, Анастасіі Кухты, Аляксандра Данілевіча, Андрэя Паднябеннага, Валерыі і Іны Глінскіх.