- Катэгорыя: Вясна
30.05.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні Суд Круглянскага раёна 30 траўня асудзіў адразу трох чалавек за ўдзел у акцыях пратэсту паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Суддзя Дзмітрый Сасноўскі асудзіў усіх да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Палітзняволенай Аліне Горавай ён прызначыў адзін год "хатняй хіміі", Уладзіславу Лагуценку і Аляксею Цыганаву — 2,5 і 2 гады "хатняй хіміі" адпаведна. Пра гэта паведамляе "Медыязона". Аліну Гораву, у якой у турме абвастрыліся праблемы са здароўем, вызвалілі ў зале суда пасля двух месяцаў зняволення.
- Катэгорыя: Вясна
30.05.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Партызанскага раёну Мінска шостага сакавіка асудзілі Аляксандра Саланінку паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Наталля Дзядкова прызначыла Аляксандру два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатняй хіміі”).
- Катэгорыя: Вясна
30.05.2023 Тэгі: ААН, праваабаронцы, свабода мірных сходаў Асобы: Наталля Сацункевіч У Вене прайшла рэгіянальная сустрэча-кансультацыя са Спецыяльным дакладчыкам ААН па пытанні аб правах на свабоду мірных сходаў і асацыяцый. У якасці запрошаных — і прадстаўніца "Вясны" Наталля Сацункевіч.
- Катэгорыя: Вясна
30.05.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У судзе Ленінскага раёна Мінска 12 траўня асудзілі Алесю Жалязоўскую паводле ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Юлія Шчоткіна прызначыла Алесі тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатняй хіміі”).
- Катэгорыя: Вясна
29.05.2023 Тэгі: палітвязні, пенітэнцыярная сістэма, рэпрэсіі, гісторыі вязняў У 2021 годзе Дзмітрыя Абрамука з Брэста асудзілі па дзвюх крымінальных справах — "карагоднай" і "абразе Лукашэнкі" — агулам да трох гадоў "хіміі". У віцебскай папраўчай установе адкрытага тыпу № 9 хацелі, каб палітвязень прызнаў віну, але, як ён сам кажа, яму не было чаго прызнаваць. На "хіміі" Дзмітрый сутыкнуўся з беспрэцэдэнтным ціскам, яму прысвоілі чырвоную бірку, а потым зрабілі больш жорсткім пакаранне і адправілі ў наваполацкую калонію. Амаль за два гады зняволення ён прайшоў 130 сутак у штрафных ізалятарах і чатыры з паловай месяцы ў памяшканні камернага тыпу. Апынуўшыся ў бяспецы, Дзмітрый распавёў "Вясне" пра свой пераслед, каханне і ўцёкі на "хіміі", аб сустрэчах з кдбшнікамі, іншымі палітвязнямі, а таксама пра доўгачаканае вызваленне.
- Катэгорыя: Вясна
29.05.2023 Тэгі: пераслед, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 27-29 траўня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.\
- Катэгорыя: Вясна
23.05.2023 Тэгі: пераслед, умовы ўтрымання, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 23 траўня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
24.05.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Гомельскі абласны суд 23 траўня завяршыў разгляд крымінальнай справы юрыста-прадпрымальніка Дзмітрыя Багачэнкі. Яго абвінавацілі ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы паводле ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса.
- Катэгорыя: Вясна
25.05.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, адміністратыўны пераслед, грамадства, палітвязні, пераслед У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 24-25 траўня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
29.05.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У судзе Кастрычніцкага раёна Магілёва 26 траўня асудзілі палітзняволенага Юрыя Бубнова паводле ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Вольга Зарычнюк прызначыла Юрыю два гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.