- Катэгорыя: Вясна
02.06.2023 Тэгі: пераслед, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 1-2 чэрвеня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
02.06.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя Мінскі гарадскі суд 17 траўня абвясціў прысуд навуковаму супрацоўніку Інстытута генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі навук РБ, прафсаюзнаму актывісту Аляксандру Кандрацюку. Яго абвінавацілі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса – ч. 1 арт. 130 (распальванне сацыяльнай варожасці альбо варажнечы), арт. 368 (абраза прэзідэнта) і ч. 1 арт. 369 (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь).
- Катэгорыя: Вясна
30.05.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Партызанскага раёна Мінска 1 сакавіка асудзілі Аляксея Сахара паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Наталля Дзядкова прызначыла Аляксею два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатняй хіміі”).
- Катэгорыя: Вясна
30.05.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У Гомельскім абласным судзе вынесены прысуд бармену бара «Кватэрнік» Глебу Вятошкіну. Яго абвінавацілі ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы (ч.1 арт. 130 КК) і арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак альбо ўдзеле ў іх (ч. 1 арт 342 Крымінальнага кодэкса).
- Катэгорыя: Вясна
30.05.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У Гомельскім абласным судзе 30 траўня вынесены прысуд журналісту-фрылансеру і краязнаўцу Яўгену Меркісу. Палітвязня абвінавацілі ў стварэнні экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзеле ў ім (ч. 3 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса), а таксама ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (ч. 1 і 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса).
- Катэгорыя: Вясна
01.06.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 30 траўня асудзілі Яну паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Дзмітрый Карсюк прызначыў Яне два гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатняй хіміі”).
- Катэгорыя: Вясна
01.06.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 30 траўня асудзілі Яну Цэглу паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Дзмітрый Карсюк прызначыў Яне два гады абмежавання волі без накіранвання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатняй хіміі”).
- Катэгорыя: Вясна
01.06.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, рэпрэсіі У судзе Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы 30 траўня быў агучаны прысуд былому байкеру і актывісту Ігару Шумілаву — чатыры з паловай гады зняволення ва ўмовах агульнага рэжыму. Палітвязня прызналі вінаватым паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса за чатыры малюнкі ў Аднакласніках. Суддзя Мікалай Кміта разглядзеў справу за адну гадзіну.
- Катэгорыя: Вясна
01.06.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, адміністратыўны пераслед, грамадства, умовы ўтрымання, рэпрэсіі, затрыманні, правы дзіцяці Першага чэрвеня ў Беларусі адзначаецца Дзень абароны дзяцей. З пачатку пратэстаў у Беларусі тысячы дзяцей адчулі на сабе рэпрэсіі праз затрыманне і крымінальны пераслед бацькоў, а дзясяткі апынуліся за кратамі. Некаторых непаўнагадовых нават збівалі і катавалі. На дадзены момант у краіне налічваецца дзевяць палітзняволеных падлеткаў, якія сустрэлі 18-годдзе за кратамі: Мікіта Залатароў, Сяргей Гацкевіч, Эдуард Кудынюк, Максім Імхавік, Іван Пацяйчук, Дзяніс Хазей, Аляксандр Вінярскі, Павел Піскун. Арцём Вайцяховіч. Усе яны былі непаўнагадовымі на момант затрымання, а потым асуджаныя да пазбаўлення волі. З нагоды Дня абароны дзяцей "Вясна" распавядае, як у 2023 годзе беларускія ўлады пераследуюць падлеткаў паводле палітычных матываў і за што хлопцы апынаюцца ў зняволенні.
- Катэгорыя: Вясна
31.05.2023 Тэгі: правы чалавека, правы студэнтаў, заявы 24 мая 2023 года ў афіцыйным акаўнце юрыдычнага факультэта БДУ ў Інстаграм былі апублікаваныя відэа, дзе студэнт юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта "прызнаецца" ў распаўсюдзе "дыскрэдытуючых звестак у дачыненні да адміністрацыі юрыдычнага факультэта, а таксама звестак, якія ганьбуюць БРСМ юрыдычнага факультэта". Мы, беларускія праваабарончыя арганізацыі, звяртаем увагу на тое, што стварэнне і распаўсюджванне такіх відэазапісаў недапушчальнае і з'яўляецца супрацьпраўным дзеяннем. Акрамя гэтага, асобна хочам падкрэсліць, што ў дадзеным выпадку ў супрацьпраўныя дзеянні ўцягнутая адміністрацыя юрыдычнага факультэта БДУ, а таксама квазі-грамадскія студэнцкія арганізацыі, якія дзейнічаюць з ведама і пад кантролем адміністрацыі (студэнцкі саюз, прафсаюзная арганізацыя і БРСМ юрыдычнага факультэта).