- Катэгорыя: Вясна
25.07.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, рэпрэсіі У судзе Бабруйскага раёна і г. Бабруйска 3 траўня 2023 года па новай крымінальнай справе асудзілі палітвязня Яўгена Прапольскага. Суддзя Павел Карцінін прызнаў палітвязня вінаватым паводле арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі) і прызначыў яму ў дадатак да васьмі гадоў калоніі яшчэ паўтара года зняволення. Напрыканцы траўня яго этапавалі ў мазырскую калонію № 20, але з 14 чэрвеня ад яго не было яшчэ ніводнай весткі.
- Катэгорыя: Вясна
25.07.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, ціск, рэпрэсіі, гісторыі вязняў Музыка Аляксандр Казакевіч быў палітзняволеным двойчы: праз тыдзень пасля першага прысуду яго затрымалі зноў. Адсядзеўшы некалькі месяцаў пад следствам, ён атрымаў новую "хатнюю хімію", выйшаў на волю і з’ехаў з Беларусі. Ён распавёў "Вясне", якая музыка ратавала ў зняволенні і як следчая прасіла перакласці беларускае меню тэлефона на расейскую мову, бо нічога не разумела.
- Катэгорыя: Вясна
25.07.2023 Тэгі: суды, дыфамацыя Суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавіч 25 ліпеня прызначыў мясцовай жыхарцы Людміле Сяліцкай два гады і шэсць месяцаў "хатняй хіміі" (абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу) і штраф у памеры 70 базавых велічыняў паводле ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) і арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады). Падставай для крымінальнай справы сталі некалькі рэакцый жанчыны "клас" на карцінкі ў "Аднакласніках". Працэс вяла Аксана Літвінчык.
- Катэгорыя: Вясна
25.07.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, ціск, рэпрэсіі Палітзняволенага навукоўца Юрыя Адамава асудзілі да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
- Катэгорыя: Вясна
25.07.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Жлобінскага раёна 10 красавіка асудзілі Дзмітрыя Кіба паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Раман Крыловіч прызначыў Дзмітрыю два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хіміі").
- Катэгорыя: Вясна
25.07.2023 Тэгі: праваабаронцы, міжнародная салідарнасць праваабаронцаў, вайна ва Украіне З 25 па 28 ліпеня 2023 года дэлегацыя лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі міру 2022 года з Украіны, Беларусі і Расіі правядзе сустрэчы з высокапастаўленымі прадстаўнікамі ўрада ЗША, падчас якіх выкажа непахісную падтрымку Украіне. Візіт, ініцыяваны і падтрыманы eQualitie, адбудзецца ў Вашынгтоне ў партнёрстве з Нацыянальным фондам дэмакратыі і Фондам Карнэгі за міжнародны мір. Падчас чатырохдзённага візіту дэлегацыя ў складзе Аляксандры Мацвяйчук з "Цэнтра грамадзянскіх свабод" Украіны, Аляксандра Чаркасава з расійскага праваабарончага цэнтра "Мемарыял" і Канстанціна Старадубца з ПЦ "Вясна", які прадстаўляе зняволенага лаўрэата Алеся Бяляцкага, сустрэнецца з прадстаўнікамі Дзяржаўнага дэпартамента, камісіі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе, Камітэта па міжнародных адносінах ЗША і Белага дома, а таксама з рознымі экспертамі ў галіне права і ўплывовых аналітычных цэнтраў.
- Катэгорыя: Вясна
25.07.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Ленінскага раёна 19 ліпеня асудзілі палітзняволенага Мікіту Найдзёнава паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса.
- Катэгорыя: Вясна
24.07.2023 Тэгі: палітвязні, салідарнасць У суботу 29 ліпеня незалежныя беларускія медыі аб’яднаюцца ў 12-гадзінным усебеларускім анлайн-марафоне салідарнасці “Нам не ўсё адно!”, каб сабраць грошы для палітычных зняволеных і іх сем'яў. Да эфіру далучацца блогеркі і блогеры, палітыкесы і палітыкі, дзеячкі і дзеячы культуры і спорта, грамадскія актывісткі і актывісты.
- Катэгорыя: Вясна
24.07.2023 Тэгі: пераслед, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" ў панядзелак, 24 ліпеня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
24.07.2023 Тэгі: палітвязні, праваабаронцы, умовы ўтрымання Нямецка-швейцарская праваабарончая арганізацыя Libereco выступіла з заявай, у якой заклікала супрацоўнікаў гродзенскай турмы № 1, дзе да смерці ўтрымліваўся мастак Алесь Пушкін, выконваць правы зняволеных. Яны занепакоеныя ўмовамі ўтрымання ў турме, дзе цяпер знаходзіцца больш за 50 палітычных зняволеных. Заяву падпісалі тры дэпутаты Еўрапарламента, "хроснікі" якіх утрымліваюцца ў гродзенскай турме: Міхаэль Галер — "хросны" Паўла Севярынца, Табеа Рёснер — "хросная" Дзмітрыя Кубарава, Паўль Галлес — "хросны" Мікалая Аўтуховіча.