Акцыя ў падтрымку праваабаронцаў у Стамбуле, Ліпень 2017 года. Фота: Радыё Свабода У Стамбуле праходзіць судовы працэс над 11 праваабаронцамі, уключаючы кіраўніцу мясцовага аддзялення міжнароднай арганізацыі Amnesty International Ідыль Эсэр і двух выкладчыкаў з Германіі і Швецыі. Восем з іх былі вызваленыя з-пад арышту пад падпіску аб нявыездзе да заканчэння судовага працэсу.

Паводле інфармацыі Рускай службы Радыё Свабода, актывістаў, у ліку якіх дырэктарка Amnesty International у Турцыі Ідыль Эсэр, затрымалі 6 ліпеня ў Стамбуле падчас семінара па пытаннях кібербяспекі і кіравання інфармацыяй. Іх абвінавачваюць у сувязях з "тэрарыстычнай групоўкай", якая, на думку Анкары, арганізавала спробу дзяржаўнага перавароту ў ліпені 2016 года.

Amnesty International запатрабавала вызваліць праваабаронцаў пасля арышту, але прэзідэнт Турцыі Рэджэп Эрдаган абвінаваціў арганізацыю ў падрыхтоўцы спробы новага перавароту ў краіне, спаслаўшыся на дадзеныя разведкі. Заява Эрдагана паслужыла абвастрэння адносін паміж Анкарой і Еўрасаюзам.

Пракуратура Турцыі патрабуе для падсудных ад 5 да 15 гадоў турэмнага зняволення. Праваабаронцы сваю віну не прызнаюць.

Актывісты ўжо правялі за кратамі больш за 100 дзён.

Крыніца: У Стамбуле судзяць праваабаронцаў Amnesty International