Андрусь Шарэнда (фота euroradio.fm) Берасцейскі актывістс «Еўрапейскай Беларусі» Андрэй Шарэнда адбывае арышт у ізалятары часовага ўтрымання ў Ганцавічах. Пра гэта Радыё Свабода паведаміла ягоная жонка Паліна Шарэнда-Панасюк:

«Суткі яму прысудзілі яшчэ за акцыю 8 верасьня ў Менску. А схапілі непасрэдна перад „Маршам абураных беларусаў“, які адбыўся 21 кастрычніка. Затрымалі ў Берасці, але завелі адбываць тэрмін аж у Ганцавічы».

Паліне Шарэнда-Панасюк патлумачылі, што Андрэя завезьлі ў Ганцавічы, бо ў берасьцейскім ізалятары не было месцаў:

«Але я ў гэта ня веру, у мяне дьве версіі — альбо пабілі пры затрыманьні і схавалі, альбо на ўсялякі выпадак засьцерагліся ад збору людзей пад Брэсцкім ІЧУ».

Паводле жонкі Андрэя Шарэнды, яго мусяць вызваліць з ізалятару ў Ганцавічах у ноч з суботы на нядзелю 29 кастрычніка.

Крыніца: Павел Шарэнда адшукаўся ў Ганцавіцкім ізалятары