Перад пачаткам суду над Алесем Лагвінцом 17 кастрычніка 2017 года. Фота: "Новы Час". Услед за актывістамі “Моладзі БНФ” Дзянісам Мандзікам і Кацярынай Шуст, якіх звінавацілі ў парушэнні парадку арганізацыі масавага мерапрыемства ды пакаралі ў судзе 16 кастрычніка штрафамі, у аўторак у судзе Маскоўскага раёна разглядалася адмінсітратыўная справа Багдана Сакалова. Суддзя Таццяна Мотыль вынесла пастанову аб прыцягненні актывіста да адказнасці па ч.2 арт 23.34 КаАП у выглядзе штрафу ў памеры 25 базавых велічынь. Наступны, хто чакае суда - актывіст “Моладзі БНФ” Ягор Сергіенка. Яго справа за парушэнне парадку арганізацыі масавага мерапрыемства  разглядаецца сёння ў судзе Маскоўскага раёна Мінска.

Валянцін Стэфановіч. Фота: svaboda.org Гібель салдата тэрміновай службы ў вайсковай частцы Печы пад Барысавам актуалізавала праблематыку альтэрнатыўнай грамадзянскай службы. Абарона краіны, як і паўсюль, з’яўляеццца адным з абавязкаў грамадзянаў Беларусі, замацаваным у Канстытуцыі. Аднак у галоўным законе таксама замацаванае права грамадзянаў на рэалізацыю гэтага абавязка ў іншых формах, не звязаных са службай у войску. Пашырэнне палажэнняў закона аб альтэрнатыўнай грамадзянскай службе і перавод войска цалкам на кантрактную сістэму забяспечаць рэалізацыю гарантаваных Канстытуцыяй правоў на практыцы, мяркуюць праваабаронцы “Вясны”.   

Аляксандр Вайцешык у баранавіцкім судзе 17 кастрычніка ў Баранавічах праходзіць суд над праваабаронцам ПЦ "Вясна" Аляксандрам Вайцешыкам. Яго абвінавачваюць у абразе супрацоўніка міліцыі пры выкананні ім службовых абавязкаў (арт. 23.5 КоАП) і непадпарадкаванні законнаму патрабаванню супрацоўніка міліцыі (два пратаколы па арт. 23.4 КоАП). Справу разглядае суддзя Копач Аксана Аляксандраўна. 

Ігар Неліповіч. Выключаны з Брэсцкага дзяржаўнага універсітэту імя Пушкіна актывіст Ігар Неліповіч распавёў праваабаронцам пра ціск, які аказваюць супрацоўнікі міліцыі на яго і яго родных.

Беларусь заклікае Упраўленне вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека (УВКПЧ) пашырыць праектную дзейнасць па аказанні міжнароднай тэхнічнай дапамогі. Пра гэта заявіў намеснік начальніка ўпраўлення глабальнай палітыкі і гуманітарнага супрацоўніцтва МЗС Беларусі Андрэй Таранда 16 кастрычніка падчас інтэрактыўнага дыялогу з вярхоўным камісарам ААН па правах чалавека. Мерапрыемства адбылося ў межах працы Трэцяга камітэта 72-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН, паведамляе БелаПАН.

16 кастрычніка 2017 года Савет міністраў Еўрапейскага Саюза зацвердзіў гадавую справаздачу па пытаннях правоў чалавека і дэмакратыі ў свеце ў 2016 годзе. У афіцыйным прэс-рэлізе з гэтай нагоды гаворыцца, што 2016 год быў цяжкім для правоў чалавека і дэмакратыі. Скрачалася прастора для грамадзянскай супольнасці і ўзнікалі складаныя гуманітарныя і палітычныя крызісы. У сувязі з гэтым Еўрапейскі Саюз заявіў пра сваю вядучую ролю і рашучую адданасць падтрымцы і абароне правоў чалавека і дэмакратыі па ўсім свеце.

Вярхоўны суд Беларусі. У Вярхоўным судзе на 15 снежня прызначаны разгляд апеляцыйных скаргаў Сямёна Беражнова і Ігара Гершанкова, якія асуджаныя да смяротнага пакарання.

Акцыя ў Слуцку 1 верасня. Фота: "Новы Час". Пасля «ўроку гісторыі» пра Слуцкае паўстанне супраць вядомага мастака Алеся Пушкіна распачаты 3 адміністратыўныя справы па трох артыкулах КаАП.

Аляксандр Вайцешык Увечары 16 кастрычніка арыштаваны расейскі філосаф Пётр Рабаў адбыў прысуджаныя яму 6 сутак у Баранавічах і павінен быў выйсці на волю. Аднак сустрэць яго журналістам і праваабаронцам не далі.  Рабава вывезлі на чыгуначны вакзал, каб пасадзіць на цягнік у кірунку Расеі.

16.10.2017, г. Мінск 19 - 21 кастрычніка 2017 года ў Вільні адбудзецца IV Беларускі праваабарончы форум, у якім прымуць удзел 140 прадстаўнікоў з 29 беларускіх праваабарончых арганізацый; арганізацый, якія маюць у сваёй дзейнасці праваабарончы кампанент; праваабаронцы, якія дзейнічаюць у індывідуальнай якасці, асобныя эксперты. Гасцямі Форуму стануць прадстаўнікі беларускіх арганізацый грамадзянскай супольнасці, а таксама партнёры з замежных і міжнародных праваабарончых структур.