Прадпрымальнік з Полацку Генадзь Бердзянёў 7 снежня прадпрымальнік з Полацка Генадзь Бердзянёў атрымаў па пошце рашэнне суда Маскоўскага раёна г.Мінска, згодна з якім ён прызнаны вінаватым у парушэнні устаноўленнага парадку правядзення массавых мерапрыемстваў і прыцягнуты да адказнасці па артыкулу 23.34 КаАП Рэспублікі Беларусь за удзел у акцыі пратэста 21 кастрычніка у Мінску. Суддзя Таццяна Мотыль прысудзіла актывісту штраф у памеры 25 базавых велічынь.

У лістападзе Генадзь Бердзянёў быў апытаны супрацоўнікам Полацкага РАУС, які прадэманстраваў фотаздымкі з незалежных рэсурсаў, дзе быў бачны прадпрымальнік сярод удзельнікаў шэсця 21 кастрычніка. Пасля гэтага супрацоўнік РАУС склаў пратакол аб адміністратыўным правапарушэнні ў дачыненні да Генадзя Бердзянёва па арт. 23.34 КаАП. Неўзабаве мужчыне прыйшло СМС з паведамленем аб тым, што яго справа будзе разглядацца у судзе Маскоўскага раёна г.Мінска.

Хадатайства аб пераносу разгляду адміністратыўнай справы у Полацк было адхілена. 1 снежня адбыўся судовы працэс, на які Генадзь Бердзянёў не меў магчымасці пратрапіць у сувязі з занятасцю па працы. Аднак гэта не паўплывала на рашэнне суддзі.

Генадзь Бердзянёў займае актыўную грамадзянскую пазіцыю, з’яўляецца сябрам аргкамітэта прафсаюза “Салідарнасць”, разам з прадпрыймалтнікамі полацкага і наваполацкага рынкаў дапамагаў пацярпелым падчас веснавых рэпрэсій

Крыніца: Прадпрымальніка з Полацка аштрафавалі на 25 базавых велічынь