Дзень беларускай вайсковай славы ў Мінску 8 верасня 2017 года. Фота: #controlBY Прозвішчы 24 ўдзельнікаў акцыі пратэсту супраць вайсковых вучэнняў «Захад-2017», якая адбылася на Кастрычніцкай плошчы ў Менску 8 верасня патрапілі ў рапарт, складзены супрацоўнікамі міліцыі на імя начальніка Цэнтральнага РУУС. Менавіта гэта дакумент і стаў падставай для складання адміністратыўных пратаколаў па артыкуле 23.34 (арганізацыя альбо ўдзел у неснкцыянаваным масавым мерапрыемстве) КаАП РБ. Апроч людзей, пазначаных у рапарце, пад пераслед патрапілі і іншыя актывісты. Так,  напрыклад, суд над Аляксандрам Вянгерскім адбыўся пасля таго, як супрацоўнікі міліцыі ідэнтыфікавалі яго пасля інфармацыі ў СМІ пра акцыю з б-ч-б сцягам на “Барысаўарэне”.

Пікет у Бабруйску 7 кастрычніка, у цэнтры Галіна Лазарава 11 кастрычніка ў Бабруйску кіраўнік аддзелу аховы правапарадку падпалкоўнік Сяргей Рудзько прыйшоў у дзіцячае аддзяленьне гарадзкой інфэкцыйнай бальніцы, каб скласці пратакол на актывістку прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП) Галіну Лазараву, якая ляжыць там з малым дзіцём, паведамляе сайт незалежнага прафсаюзу РЭП.

Аляксандр Вайцешык у судзе Суд над праваабаронцам з Баранавіч Аляксандрам Вайцешыкам перанесены. На першым судовым паседжанні, якое адбылося 12 кастрычніка, Вайцешык запатрабаваў прадаставіць яму абаронцу, што і стала падставай для пераносу разгляду. 

Аляксандр Вайцешык 11 кастрычніка падчас суду над расійскім філосафам, гісторыкам і даследчыкам анархізму Пятром Рабавым быў затрыманы праваабаронца з Баранавічаў Аляксандр Вайцешык

Мая Наумава. 10 кастрычніка суддзя суда Савецкага раёна Мінска Фёдарава М.А. прызнала актывістку Маю Навумаву вінаватай ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве 8 верасня на плошчы Якуба Коласа (паводле ч. 3 арт. 23.34 КоАП РБ).

Пётр Рабаў. Ілюстрацыйнае фота Як стала вядома праваабаронцам, расійскі гісторык і філосаф з Расіі Пётр Рабаў, лекцыя якого была сарваная міліцыяй у Гродна, быў затрыманы ўвечары 10 кастрычніка. Ён збіраўся вярнуцца ў Расію, аднак верагодна не паспеў з'ехаць - быў затрыманы ў Баранавічах.

Дыскусія ў грамадскім цэнтры “Кола” на тэмы смяротнага пакарання 10 кастрычніка 2017 года. Фота: mspring.online 10 кастрычніка ў Магілёўскім цэнтры “Кола” больш за тузін чалавек разважалі, што можна зрабіць з варварскай практыкай у нашай краіне.

Інфармацыйная акцыя супраць смяротнага пакарання ў Мінску 10 кастрычніка 2017 года. У Сусветны дзень супраць смяротнага пакарання праваабаронцы разам з валанцёрамі выйшлі на вуліцы беларускіх гарадоў. Сваёй пачэснай місіяй яны імнкуцца данесці да людзей інфармацыю пра недарэчнасць і абсурднасць смяротнага пакарання, якое з усіх еўрапейскіх краін засталося толькі ў Беларусі. Тысячы тэматычных буклетаў “Шэсць аргументаў супраць смяротнага пакарання” атрымалі жыхары Мінска, Гомеля, Гародні, Баранавічаў, Рэчыцы, Светлагорска, Маладэчна і іншых гарадоў.

Старшыня ПЦ "Вясна" Алесь Бяляцкі пад час дыскусіі ў Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы 10 кастрычніка 2017 года. Дыскусія наконт асноўных палажэнняў Рэзалюцыі па сітуацыі ў Беларусі адбылася ў Палітычным камітэце Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы 10 кастрычніка. Гэты дакумент быў прыняты на сесіі ПАСЕ 27 чэрвеня гэтага года.

9 кастрычніка ў Галерыі TUT.by у Мінску адбылася дыскусія на тэму "Комікс - малюнкі, якія могуць змяняць рэальнасць?" і прэзентацыя комікса “Мама, гэта я…”, падрыхтаванага ў межах Тыдню супраць смяротнага пакарання.