- Катэгорыя: Вясна
“Адукацыя ў сферы правоў чалавека: становішча, тэндэнцыі, выклікі” – дыскусія з такой назвай адбылася ў межах IV Беларускага праваабарончага форума, які зараз праходзіць у Вільні. Падчас мерапрыемства каардынатары беларускіх асветніцкіх праграм у галіне правоў чалавека абмяркоўвалі эфекты, якія маюць такія праграмы, праблемы і выклікі, з якімі часцей за ўсё прыходзіцца сутыкацца арганізатарам.
- Катэгорыя: Вясна
Старшыня праўлення Беларускага Хельсінскскага камітэту Алег Гулак, кіраўніца Беларускага дакументацыйнага цэнтра Раіса Міхайлоўская і старшыня праўлення Lawtrend Алена Танкачова падвялі вынікі першага дня паралельных мерапрыемстваў IV Беларускага праваабарончага форуму, які адбываецца 20 і 21 кастрычніка ў Вільні. Мадэратарам выступіла прэзідэнт Беларускага дома правоў чалавека імя Барыса Звозскага Таццяна Рэвяка. Алена Танкачова распавяла, што на абмеркаванне тэмы “Адукацыя ў сферы правоў чалавека: становішча, тэндэнцыі, выклікі” былі запрошаныя ў якасці дакладчыкаў прадстаўнікі арганізацый, якія на сёняшні дзень актыўна праводзяць адукацыйныя і асветніцкія праграмы. Гэта Андрэй Палуда з ПЦ "Вясна", дырэктарка Цэнтра прававой трансфармацыі Вольга Смалянка, Алег Агееў з Беларускага дома правоў чалавека, Сяргей Усцінаў з "Прававой ініцыятывы", прадстаўнік Міжнароднай школы правоў чалавека і грамадскіх дзеянняў Міхаіл Мацкевіч і Сяргей Бураў з Адукацыйнага дома правоў чалавека Чарнігава.
- Катэгорыя: Вясна
Супраць яе распачалі справу за «незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі медыяў». Справа вядзецца пра сюжэт пра пратэсты супраць ушчыльнення Ленінскага раёну, які выйшаў на нашым тэлеканале 24 жніўня. Падрабязнасці перадае сайт тэлеканала Белсат.
- Катэгорыя: Вясна
20 кастрычніка ў Вільні распачаўся IV Беларускі праваабарончы форум. Прадстаўнікі 29 беларускіх праваабарончых арганізацый, НДА, якія маюць у сваёй дзейнасці праваабарончы кампанент, праваабаронцы, якія дзейнічаюць у індывідуальнай якасці, эксперты, замежныя і міжнародныя партнёры сабраліся, каб абмеркаваць актуальны парадак дня і вызначыць прыярытэты для далейшага развіцця праваабарончага сектару краіны. Распачынаючы мерапрыемства, Таццяна Рэвяка, прэзідэнт Беларускага Дома правоў чалавека імя Барыса Звозскава, адзначыла, што правядзенне такіх форумаў стала добрай традыцыяй, якая гаворыць пра пашырэнне беларускага праваабарончага руху.
- Катэгорыя: Вясна
Дакладчык Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) па сітуацыі ў Беларусі Андрэа Рыгоні запрошаны наведаць Менск у лістападзе. Пра гэта БелаПАН паведаміў старшыня камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі, кіраўнік рабочай групы Нацыянальнага сходу па вывучэнні праблематыкі смяротнага пакарання Андрэй Навумовіч.
- Катэгорыя: Вясна
Смаргонскі праваабаронца Алесь Дзергачоў звярнуўся ў Камітэт ААН па правах чалавека з паведамленнем, у якім просіць праверыць адпаведнасць Дэкрэта №3 «Аб папярэджанні сацыяльнага утрыманства» Міжнароднаму Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.
- Катэгорыя: Вясна
У Чыгуначным судзе Гомеля 19 кастрычніка адбыліся ажно чатыры адміністрацыйныя суды — за ініцыятыву салідарнасці гамельчукоў з незалежнай журналісткай-фрылансэркай Ларысай Шчыраковай, якую пры канцы верасня судзілі ў Гомельскім раённым судзе за супрацоўніцтва з тэлеканалам «Белсат».
- Катэгорыя: Вясна
Суд Фрунзенскага раёна Мінска 19 кастрычніка разгледзеў адміністратыўную справу Антося Лагвінца, які разам з бацькам, палітыкам Алесем Лагвінцом ды іншымі дзеячамі, 1 верасня правялі ў Слуцку Дзень ведаў, прысвечаны героям Слуцкага паўстання.
- Катэгорыя: Вясна
Гарадзенская міліцыя пачала праверку па факце раздачы гарадзенскімі праваабаронцамі 10 кастрычніка, у Сусветны дзень супраць смяротнага пакарання, інфармацыйных буклетаў.
- Катэгорыя: Вясна
Як стала вядома Праваабарончаму цэнтру “Вясна”, пасля месячнага ўтрымання ў памяшканні камернага тыпу (ПКТ), якое завершылася 4 кастрычніка, палітвязень Міхаіл Жамчужны атрымаў ужо два спагнанні – кожнае па 10 сутак ШЫЗА. Такім чынам, з пачатку жніўня, калі палітвязень быў пераведзены ў калонію №9 у Горкі, у яго ўжо 8 спагнанняў у выглядзе змяшчэння ў ШЫЗА і ПТК.