Барыс Анікееў. Фота: БелаПАН. Спачатку ў дом грамадскага актывіста з Гомеля 16 сакавіка Барыса Анікеева зайшлі два супрацоўнікі міліцыі і зачыніліся знутры. Пазней, па інфармацыі тэлеканала Белсат”,  колькасць супрацоўнікаў павялічылася да дзевяці.

З прамога эфіру, які вёў з дому журналіст Кастусь Жукоўскі, стала вядома, што міліцыя падазрае Анікеева ў абразе прэзідэнта. Быў здейснены агляд памяшканняў. Якіх-небудзь падрабязнасцяў супрацоўнікі міліцыі не паведамлялі.  

Пазней Барыса Анікеева пасадзілі ў службовы аўтамабіль і адвезлі ў аддзяленне міліцыі. Пазней стала вядома, што ён затрыманы.

Падрабязнасці затрымання высвятляюцца.

Крыніца: Гомель: затрыманы грамадскі актывіст Барыс Анікееў