Галіна Смірнова, Бабруйск. У судзе Бабруйскага раёна 4 траўня працягнецца суд над лідэрам суполкі прафсаюза РЭП Галінай Смірновай. Актывістку вінавацяць нібыта ў непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі пры яе прэвентыўным затрыманні 23 сакавіка. Такім чынам сілавікі намагаліся не дапусціць, каб яна патрапіла ў Мінск на Дзень Волі.

На першым паседжанні 2 траўня, Смірнова хадайнічала аб допуску ў суд адваката і прадстаўленні часу для заключэння з ім дамовы. Суддзя Буглак прадставіла ёй такую магчымасць і перанесла паседжанне на 4 траўня.

У той жа дзень, 2 траўня,  у Бабруйску пачаўся разгляд адміністрацыйнай справы бабруйскай актывісткі Таісіі Кабанчук. Пратакол быў складзены таксама за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі, якое, згодна з пратаколам, мела месца пры яе прэвентыўным затрыманні 24 сакавіка. Пазней стала вядома, што суд прадставіў ёй час для пошуку адваката. Наступнае паседжанне прызначанае на 14-30, 8 траўня.

Крыніца: Актывістку РЭП з Бабруйску сёння чакае адміністрацыйны суд