Мы можам прэтэндаваць на рэалізацыю многіх правоў, але далёка не ўсе яны адносяцца да катэгорыі “правы чалавека”. Не з’яўляюцца правамі чалавека, напрыклад, правы спажыўцоў і іншыя так званыя дагаворныя правы, якія рэгулююць адносіны паміж роўнымі суб’ектамі і могуць быць рэалізаванаыя без удзелу дзяржавы. Па слядах дапаможніка і перасоўнай экспазіцыі “Кожны мае права ведаць свае правы” у прававым лікбезе ад “Вясны” распавядаем, што адрознівае правы чалавека і якія прыкметы іх існуюць?

Што адрознівае правы чалавека ад правоў іншых катэгорый?

Правы чалавека з’яляюцца не прадуктам адной культуры, а адпаведнымі стандартамі, выпрацаванымі ў выніку намаганняў усёй міжнароднай супольнасці.

Ідэя правоў чалавека прайшал доўгі шлях развіцця, узбагачаючыся новымі правамі і свабодамі. Але толькі ў ХХ стагоддзі правы чалавека прызналі галоўнай каштоўнасцю, што адлюстравана ў адпаведных міжнародных дакументах. У сучаснай канцэпцыі правоў чалавека ўвасобіліся думкі з рэлігійнаых дактрынаў, філасофскіх, палітычных, прававых вучэнняў розных эпохаў. Правы чалавека – гэта агульныя правы і свабоды людзей незалежна ад грамадскага ладу, палітычнага рэжыму, формаў дзяржаўнага ладу і кіравання, міжнароднага статусу краіны, гармадзянінам якой з’яўляецца чалавек.

Пытанні правоў чалавека, асноўных свабодаў, дэмакратыі і вяршэнства закона маюць міжнародны характар, паколькі іх захаванне – адна з асноваў светапарадку.

Якія ёсць прыкметы правоў чалавека?

Ёсць некалькі такіх прыкмет. Адна з іх – універсальнасць. Гэта азначае, што ўсе правы, замацаваныя ў асноўных міжнародных пагадненнях, аднолькава важныя і павінны быць забяспечаныя любому чалавеку на зямлі, незалежна ад яго ўзросту, колеру скуры, сацыяльнага статусу, рэлігіі, якую ён вызнае, ці культуры, у якой ён выхоўваўся. Гэта той мінімум каштоўнасцяў і базавых патрэбаў, якія прызнаныя  прадстаўнікамі амаль усіх культур аднолькава важнымі для кожнай без выключэння чалавечай істоты.

У чым заключаецца ўразлівасць універсальнасці правоў чалавека?

Аднак універсальнасць правоў чалавека – гэта прынцып, які выклікае вялікую дыскусію. Дзяржавы, дзе моцная ўлада імкнецца кантраляваць як мага больш сфераў прыватнага жыцця кожнага чалавека, заўсёды спрабавалі паставіць пад сумнеў важнасць грамадзянскіх і палітычных правоў, сцвярджаючы неабходнасць ахвяраваць імі на карысць рэалізацыі сацыяльна-эканамічных і культурных правоў, або правоў развіцця.

Такія краіны сфармулявалі і спрабуюць даказаць канцэпцыю “культурнага рэлятывізму”, згодна з якой правы чалавека з’яўляюцца каштоўнасцямі выключна еўрапейскай цывілізацыі і не могуць быць навязаныя іншым культурам. Дыскусія працягваецца.

Што думаюць пра ўніверсальнасць праваабронцы?

Дырэктар праграмы “Вяршэнства права” Міжнароднага фонду “Адраджэнне” Раман Раманаў важным аргументам на карысць прынцыпу ўніверсальнасці лічыць тое, што правы чалавека як канцэпцыя зацверджаныя на самых высокіх міжнародных форумах з найшырэйшым на планеце прадстаўніцтвам. Дэкларацыя правоў чалавека, якая была прынятая 10 снежня 1948 года, атрымала сусветнае прызнанне – ніводная з краін, прадстаўленых на той момант у ААН, не прагаласавала супраць. На яго думку, правы чалавека як трансфармаваныя ў права маральныя нормы ствараюць аснову для ўкаранення каштоўнасцяў, што ствараліся чалавецтвам у розныя часы на тэрыторыі розных кантытнентаў.

Каардынатар Вінніцкай праваабарончай групы Дзмітрый Гройсман тлумачыць універсальнасць правоў чалавека тым, што ўсе чалавечыя істоты аднолькава створаныя біялагічна і маюць аднолькавыя патрабаванні адносна свайго камфорту. Ён лічыць, што праз гэта даволі лёгка вызначыць мінімальны пералік чалавечых патрэбаў, якія абавязкова павінны быць задаволеныя, - тое, што чалавек можа рабіць, і тое, што забаронена рабіць з чалавекам.

Што адыграла ролю ў станаўленні правоў чалавека?

У правах чалавека адлюстраваныя найважнейшыя агульначалавечыя каштоўнасці, якімі павінен валодаць кожны індывід, кім бы ён ні быў і дзе б ні пражываў. Яны ўніверсальныя, то бок ёсць здабыткам кожнага, непадзельныя, узаемазвязаныя і ўзаемаабумоўленыя.

Вялікую ролю ў выпрацоўцы міжнародных стандартаў правоў чалавека адыграла Арганізацыя Аб’яднаных Нацый. Дзякуючы працяглай і мэтанакіраванай дзейнасці ААН ўніверсальнасць правоў чалавека выразна вызначаная і прызнаная міжнародным правам.

Эфектыўная сістэма абароны правоў чалавека, якую можна лічыць своеасаблівым эталонам, зробленая ў Еўропе. Нягледзячы на тое, што і на тэрыторыі гэтага кантынента вызнаюць розныя рэлігіі, кожны народ мае сваю гісторыю і культуру, але існуюць каштоўнасці, паважаныя ўсімі, хто пражывае тут.

Дзейнасць Еўрапейскага суда па правах чалавека – яскравы прыклад таго, як у пытаннях забеспячэння правоў чалавека дзяржавы абмяжоўваюць свой суверэнітэт на карысць міжнароднага органа правасуддзя.

Стварэнне сістэмы міжнароднага кантролю за выкананнем правоў чалавека – адно найважнейшых дасягненняў гэтай аўтарытэтнай структуры.

Чэшска-французскі вучоны Карэл Васак адзначыў:

"Каштоўнасць Канвенцыі аб абароне правоў чалавека і асноўных свабодаў Савета Еўропы вызначаецца фактычна яе механізмам, а не правамі, якія яна абараняе. Упершыню ў гісторыі чалавецтва існуе міжнародны механізм, які функцыянуе па-за дзяржавай і выказвае агульныя каштоўнасці ўсяго чалавецтва".

Ці ёсць ва ўмовах жыцця або культурах розных краінаў значныя адрозненні, якія могуць уплываць на адрозненні ў патрэбах людзей?

Такія адрозненні сапраўды ёсць і ўлічаныя ў іншых міжнародных дакументах.

Міжамерыканская сістэма абароны правоў чалавека была створана ў межах Арганізацыі амерыканскіх дзяржаваў. Міжамерыканская канвенцыя аб правах чалавека была прынятая 20 лістапада 1969 года. Пералік правоў у ёй значна шырэйшы, чым у Еўрапейскай канвенцыі. У прыватнасці, яна змяшчае такія правы, як права на імя, правы дзіцяці, права на грамадзянства ці нацыянальнасць, права на роўнасць перад законам, права на прытулак і інш.

Афрыканская рэгіянальная сістэма абароны правоў чалавека была заснаваная ў 1981 годзе, калі Асамблея кіраўнікоў дзяржаваў і ўрадаў Арганізацыі афрыканскага адзінства прыняла Афрыканскую хартыю правоў чалавека і народаў. У Хартыі (нароўні з правамі чалавека) замацаваныя правы народаў: усе народы маюць права на нацыянальную і міжнародную бяспеку, існаванне, карыстанне прыроднымі рэсурсамі, абвяшчаюцца абавязкі чалавека ў адносінах да сям’і, гармадства, дзяржавы.

Аднак пэўныя адрозненні ў гэтых дакументах не адмаўляюць універсальнасці Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.

Гэта азначае, што палітычныя, грамадзянскія, культурныя, эканамічныя і сацыяльныя правы чалавека варта разглядаць у іх сукупнасці. Ніхто не можа выбіраць, якія правы заахвочваць і абараняць, усе яны раўнацэнныя і распаўсюджваюцца на ўсіх.

Які яшчэ прынцып правоў чалавека існуе?

Яшчэ адной важнай прыкметай правоў чалавека з’яўляецца іх неад’емнасць.

Прынцып неад’емнасці правоў чалавека выцякае з прызнання таго, што правы і свабоды нараджаюцца разам з кожным і кожнай з нас. Правы чалавека – частка чалавечай прыроды. Нас можна шмат чаго пазбавіць, але ніхто не можа прымусіць чалавека перастаць быць чалавекам. Гэтак жа і з нашымі правамі – іх ніхто нам не дарыў і таму ніхто не мае ўлады іх у нас адабраць.

Ці могуць правы быць абмежаванымі?

Існуюць сітуацыі, у якіх магчымасці рэалізацыі нашых правоў могуць і нават павінны быць абмежаваныя.

Магчымасць рэалізацыі многіх правоў і свабодаў можа быць абмежаваная, напрыклад, ва ўмовах вайны або надзвычайнага становішча. Але абмежаванні ў рэалізацыі таго ці іншага права не азначаюць яго пазбаўлення. Абмежаванні заўсёды носяць часовы характар і не закранаюць самой сутнасці права.

Што яшчэ варта вылучыць як прыкмету правоў чалавека?

Тлумачачы прыроду правоў чалавека, мы таксама заўсёды кажам пра індывідуальнасць.І хоць ідэя далёка не новая, прызнанне індывідуальнасці як адной з галоўных характарыстык правоў чалавека стала рэвалюцыйным адкрыццём ХХ стагоддзя. І гэта прызнанне робіць сучасную канцэпцыю правоў чалавека значна менш уразлівай. 

United Buddy Bears (садружнасць мядзведзяў Бадзі) – міжнародная мастацыкая выстава, якая праходзіла на пяці кантынентах і была прадстаўлена перад мільённая публікай. Яна складалася з карцінаў мастакоў з усяго свету і праходзіла пад дэвізам “Мастацтва і талерантнасць”. Мастакі прадставілі яе ў амаль што 150 краінах свету, якія ўваходзяць у склад ААН.

Уваход на выставу абсалютна вольны. У сваім сустветным турнэ United Buddy Bears парпаведуюць мір, любоў, цярплівасць і паразуменне паміж народамі.

Ці значыць гэта, што кожны чалавек мае свой асабісты набор правоў і свабодаў, які не абавязкова належыць іншым?

Вядома, не – гэта азначае толькі тое, што правы чалавека належаць асабіста кожнаму чалавеку, а не народам, расам, класам або працоўным калектывам. Прызнанне гэтага значна спрашчае вызначэне суб’екта права.

Каардынатар чарнігаўскай грамадскай арганізацыі “М’АРТ” Сяргей Бураў тлумачыць гэта тым, што кожны чалавек знаходзіцца ў сваім асаблівым становішчы нават тады, калі праблема, ад якой ён пакутуе, тычыцца цэлай групы людзей. Кожны з нас, знаходзячыся ў адной і той жа сітуацыі, адчувае сябе па-рознаму. Гэта залежыць ад асабістых якасцяў і адметнасцяў. Гэта адна з важных прычын, чаму чалавечай годнасці нельга даць вызначэнне або ператварыць яе ў жорстую норму. 

Ці існуюць калектыўныя правы?

Канцэпцыя правоў чалавека працягвае сваё станаўленне.

Напрыканцы ХХ стагоддзя была сфармуляваная канцэпцыя калектыўных, або салідарных, правоў. Суб’ектам гэтых правоў выступаюць вялікія чалавечыя супольнасці – грамадзянскія групы, народы і нават дзяржавы. Яны паўсталі як адказ на частыя войны, беднасць, стыхійныя і экалагічныя бедствы, якія здараюцца ў шэрагу рэгіёнаў свету і робяць там немагчымым забеспячэнне ўсяго комплексу правоў чалавека. Ідэя калектыўных правоў палягае ў справядлівым пераразмеркаванні рэсурсаў паміж краінамі свету дзеля стварэння ў самых бедных краінах умоў для рэалізацыі правоў першага і другога пакалення.

Не адмаўляючы неабходнаці справядлівага пераразмеркавання рэсурсаў, прафесар Цэнтральнаеўрапейскага ўніверсітэта Віктар Асяцінскі заўважае, што гэтыя правы вельмі часта робяцца інструментам палітычных маніпуляцый.

Больш за тое, шматлікія тэарэтыкі не лічаць калектыўныя правы правамі чалавека менавіта праз тое, што такая класіфікацыя фактычна робіць немагчымым вызначэнне суб’екта правоў і суб’ектаў, якія павінны гарантаваць іх рэалізацыю.

Што яшчэ варта ведаць пра правы чалавека?

Правы чалавека, будучы ад пачатку задуманы галоўным чынам для абароны індывіда ад самавольства з боку дзяржаўнай улады, ніколі не азначалі свабоды большасці выкарыстоўваць наяўную ў кантралюемай імі дзяржаве сілу прымусу па ўласным меркаванні, гэта значыць у шкоды “меншасцяў”. Іншымі словамі, міжнародныя нормы маюць сваёй мэтай у той жа ступені абарону ад адвольнага прымянення “дэмакратыі” з боку большасці і ад “дэмакратычнай” улады дзяржавы, як і абарону кожнага асобнага індывіда ад дзяржавы.

Чытайце таксама: 

“Кожны мае права”: Паходжанне правоў чалавека

“Кожны мае права”: Чалавечая годнасць

Беларускі варыянт выставы “Кожны мае права ведаць свае правы” быў адаптаваны Праваабарончым цэнтрам “Вяснам” у межах сумеснай дзейнасці Міжнароднай сеткі Дамоў правоў чалавека праграмы “Дом Дому”.

У распрацоўнцы стэндаў выкарыстаны фотаздымкі і ілюстрацыі з конкурсаў, якія праводзіліся Усеўкраінскай асветнай праграмай “Разумеем правы чалавека”, Украінскім Хельсінкскім саюзам правоў чалавека, грамадскай арганізацыі “М’АРТ”.

Крыніца: “Кожны мае права”: Прынцыпы правоў чалавека