Былыя фігуранты справы “Аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў у судзе. Фота: БеалаПАН. Суд Маскоўскага раёну Мінска пачаў 27 сакавіка разгляд калектыўнай скаргі чатырох фігурантаў «справы аб масавых беспарадках» да Мінфіна аб кампенсацыі імаральнай шкоды, нанесенай ім незаконным затрыманнем ці ўтрыманнем пад вартай працяглы час. Гэта было першае паседжанне па справе, падчас якога суд выслухаў абодва бакі. Наступнае судовае паседжанне прыўначанае на 3 красавіка.

Андрэй Бяляўскі каля будынку суда 11 студзеня 2018 года. Фота - ПЦ "Вясна" 27 сакавіка ў Мінскім гарадскім судзе адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі былога фігуранта справы “Аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў” мастака-дызайнера Андрэя Бяляўскага. Ён скардзіўся на прысуд Ленінскага раённага суда Мінска, які прысудзіў яго да аднаго года “хатняй хіміі” за захоўванне аднаго патрона. Па яго меркаванні, такое пакарання занадта жорсткае і неадэкватнае ўчынку, і таму яго неабходно было змягчыць.

Таццяна Мастыкіна ў камізэльцы назіральніцы ў судзе Савецкага раёна г. Мінска У панядзелак, 26 сакавіка ў судзе Савецкага раёна г. Мінска чакаўся судовы разгляд адміністрацыйных спраў валанцёраў-назіральнікаў РПО "БХК" і ПЦ "Вясна", якія збіраліся ажыццяўляць грамадскі кантроль мірнага сходу на пл. Якуба Коласа. На 5 з 8 затрыманых былі складзены пратаколы па арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).

Кааліцыя з больш чым сямідзесяці арганізацый грамадзянскай супольнасці прапануе захады па актывізацыі і паляпшэнні працэсу выбару новага Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека.

25 сакавіка 2018 года года ў Мінску праводзіліся мерапрыемствы, прымеркаваныя да стагоддзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Высновы:

26 сакавіка ў судзе Баранавічскага раёна і г. Баранавічы адбыўся разгляд адміністрацыйнай справы ў дачыненні да актывіста Іллі Сянько. Яго вінавацілі ў непадпарадкаванні законнаму патрабаванню службовай асобе (арт. 23.4 КаАП) за тое, што ён не з’явіўся на прафілактычную размову ў КДБ.

Напярэдадні Дня волі па ўсё краіне прайшлі затрыманні актывістаў. 26 сакавіка ў рэгіянальных судах прызначаны разгляды адміністрацыйных спраў над імі.

Праваабаронца Наста Лойка і назіральніца Таццяна Мастыкіна рыхтуюцца да суду Адміністрацыйныя справы затрыманых 25 сакавіка ў Мінску актывістаў, валанцёраў, праваабаронцаў і проста грамадзян, разглядаюцца сёння ў судах Мінска. Большасць працэсаў пройдзе, меркавана з 12 гадзін, у судзе Савецкага раёна Мінска.