Галіна Смірнова, Бабруйск. У судзе Бабруйскага раёна 4 траўня працягнецца суд над лідэрам суполкі прафсаюза РЭП Галінай Смірновай. Актывістку вінавацяць нібыта ў непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі пры яе прэвентыўным затрыманні 23 сакавіка. Такім чынам сілавікі намагаліся не дапусціць, каб яна патрапіла ў Мінск на Дзень Волі. Смірнову  затрымалі ля пад'езда яе дома позна ўвечары і змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання на двое сутак, абвінаваціўшы ў «пераходзе вуліцы ў неналежным месцы» і «непадпарадкаванні законным патрабаванням службовай асобы» (арт. 23.4 КаАП РБ).

Таісія Кабанчук у судзе У судзе Бабруйска і Бабруйскага раёна працягваецца разгляд адміністрацыйнай справы Таісіі Кабанчук. Яе вінавацяць у непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі па арт. 23.4 КаАП, якое, нібыта мела месца пад час яе прэвентыўнага затрымання ўвечары 24 сакавіка.

Майа Абрамчык Радыё „Свабода” паведамляе са спасылкай на расейскага адваката Сяргея Галубка, што Камітэт ААН па правах чалавека вырашыў, што збіццё Майі Абромчык з'яўляецца парушэннем правоў чалавека, а адказныя за яго засталіся непакаранымі.

Ілюстрацыйны здымак Петыцыя Людмілы Кучура з патрабаваннем перадаць паўнамоцтвы Департамента выканання пакаранняў МУС Міністэрству юстыцыі Рэспублікі Беларусь і накіраваная першапачаткова ў Савет міністраў, была пераслана спачатку ў Міністэрства ўнутранных спраў, а потым і зусім у сам Дэпартамент.

Фота: tut.by Па інфармацыі БАЖ, 7 траўня суд Цэнтральнага раёна г. Мінска разглядзеў шэсць адміністрацыйных спраў супраць журналістаў "Белсат" па арт. 22.9 КаАП Рэспублікі Беларусь.

Сяргей Пятрухін у судзе г. Брэста Ленінскага раёна 8 траўня Брэсцкі абласны суд разглядзеў скаргу блогера Сяргея Пятрухіна на пастанову Ленінскага суда г. Брэста па арт. 23.4 КаАП (непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі).

Пасля прадстаўлення афіцыйнага дакладу па прадухіленні катаванняў і іншых відаў жорсткага, бесчалавечнага, зневажальнага абыходжання або пакарання ў Камітэце супраць катаванняў ААН беларускай дэлегацыі членамі Камітэта быў зададзены шэраг пытанняў. Праз некалькі дзён - 30 кастрычніка - прадстаўнікі Беларусі як маглі адказвалі на іх.

Вячаслаў Касінераў. Фота Юліі Дарашкевіч. Суд Цэнтральнага раёна 3 траўня разгледзеў адміністрацыйную справу Вячаслава Касінерава па арт. 17.1 КаАП Рэспублікі Беларусь (дробнае хуліганства) за фаер на дазволеным мітынгу незалежных прафсаюзаў у Кіеўскім скверы. Суддзя - Вікторыя Шабуня. Праваабаронцам стала вядома, што суд пастанавіў 10 сутак.

Дзмітрый Андрасюк, Аляксандр Кабанаў і Сяргей Пятрухін. У другой палове дня 7 траўня ў судзе Ленінскага раёна Берасця пачаліся разгляды адміністрацыйных спраў затрыманых напярэдадні Дзмітрыя Андрасюка і відэаблогераў Аляксандра Кабанава і Сяргея Пятрухіна. Ноч да суда яны правялі ў ізалятары часовага ўтрымання.

Мы з'ездзілі ў вёску каля Смалявіч, каб шчыра паразмаўляць з вядомай праваабаронцай Таццянай Процькай пра тое, як яна прыйшла да абароны правоў чалавека, як заснавалася вядомая грамадская арганізацыя БХК, з якімі складанасцямі сутыкаліся праваабаронцы на пачатку 2000-х, і вырашэннем якіх праблем займалася грамадзянская супольнасць у часы станаўлення незалежнай Беларусі.