У двары па праспекце Незалежнасці, 93А запланаваная масавая высечка дрэў. Тут забудоўшчык, кампанія «Вецер», узвядзе чарговы бізнэс-цэнтр вышынёй 18 метраў з паркоўкай на 129 месцаў. Па плане таксама прадугледжаны пажарны праезд, для якога і збіраюцца высекчы каля 300 старых дрэў і кустоў.

greenbelarus.info піша, што асноўныя прэтэнзіі мясцовых жыхароў да забудоўшчыка: ў жылой зоне нельга будаваць стаянкі і паркоўкі больш, чым для 50 аўтамабіляў. Таксама мясцовыя незадаволеныя тым, што будоўля вядзецца ў ахоўнай зоне.

Жыхары звярталіся ў пракуратуру, у міністэрства архітэктуры і аховы прыродных рэсурсаў, адміністрацыю раёна. Аднак улады паўтараюць, што гэта законна.

Некалькі тыдняў таму быў знесены былы садок і высечаны ўсе дрэвы на тэрыторыі будучай забудовы. Пазней з'явілася абвестка, што з 21 да 25 чэрвеня на тэрыторыі двара будзе рабіцца высечка дрэў. З першага дня жыхары з'ядналіся і вядуць дзяжурства, каб перашкодзіць рабочым зелянбуда пілаваць дрэвы. У планах правесці суботнік, а таксама пікет у абарону зялёных насаджэнняў.

Жыхары прылеглых двароў таксама зладзілі акцыю: вешаюць плакаты з заклікамі не ссякаць дрэвы. 22 чэрвеня прыблізна ў 15 гадзін работніцы ЖЭСа сталі зрываць плакаты з дрэў, спасылаючыся на загад начальства, але мясцовыя жыхары спынілі іх.

"Вецер" пазбаўляе мясцовых жыхароў паветраМясцовыя жыхары змагаюцца за права на навакольнае асяроддзе

Крыніца: "Вецер" пазбаўляе мясцовых жыхароў паветра Фота