12.02.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Ленінскага раёна Мінска 17студзеня 2024 года асудзілі Сняжану Марозаву паводле ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Юлія Шчоткіна прызначыла Сняжане два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі").

23.08-vjaliki-scjah-zverkhu_1.jpg
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: spring96.org

Мінчанку абвінавацілі ва ўдзеле ў пратэснай акцыі ў Мінску ў 2020 годзе і выхадзе на праезную частку. Як паведамляецца ў судовай пастанове, жанчына "выкарыстоўвала ў якасці пратэснай сімволікі палотнішча бел-чырвона-белага колеру і выкрыквала лозунгі". Сняжана цалкам прызнала віну і паведаміла, што разам з іншымі пратэстоўцамі нясла вялікі бел-чырвона-белы сцяг.

Жанчыу апазналі па фотаздымку з інтэрнэта. Падчас вобшука ў яе вынялі байку і джынсы, у якіх мінчанка была на пратэснай акцыі. Пасля абвяшчэння прысуду Сняжану вызвалілі ў зале суда.

Сняжана Марозава мае вышэйшую адукацыю і працуе прадаўцом-кансультантам у таварыстве з абмежаванай адказнасцю.

Крыніца: "Нясла вялікі бел-чырвона-белы сцяг". 2,5 гады "хатняй хіміі" за ўдзел у акцыі пратэсту