11.02.2024 Тэгі: палітвязні, умовы ўтрымання, пенітэнцыярная сістэма, падкаст, гісторыі вязняў У новым выпуску падкаста "Вясна прыйдзе" расказваем, якія прыбіральні ў зняволенні.
Некалькі герояў, якіх затрымалі па палітычных матывах, распавялі пра свой досвед:
"Цэлы дзень не было вады і не было чым змыць. Восем чалавек. І ўсё гэта проста ляжала кучай у камеры. Ну вось проста горка!", – узгадвае Алена Дзядзюля пра камеру ў Жодзіна.
"Акурат над прыбыральняй была ўсталявана відэакамера. А супрацоўнікі з большага былі мужчыны", – кажа Марына, якая абывала арышт у СІЗА№6 (Баранавічы)
"Унітаз не быў нічым адгароджаны. Мне трохі няёмка был перад дзяўчатамі, – успамінае Таццяна Мастыка, якая пабывала ў СІЗА КДБ. – А ў іншых камерах было вядро. Абавязак ахоўніка быў праглядаць гэтае вядро".
"Вы надакучылі ў гэту хату прасіць шторкі!", – цытуе словы міліцыянта Аляксадр Бабко. – Быў у камеры чалавек пратэзам нагі. Мы адварочваліся, але падавалі руку, каб ён трымаўся – і так ён хадзіў у туалет".
"Гэта прыніжаючае, бесчалавечнае абыходжанне. Такія віды абыходжання забаронены міжнародным правам разам з катаваннямі, – адзначае юрыст “Вясны” Павел Сапелка. – Магчымасць карыстацца прыбіральняй ва умовах, якія не прыніжаюць годнасць чалавека, гэта права чалавека і гэта замацавана ў шматлікіх міжнародных актах".
"Колькі зараз людзей у няволі і колькі будзе яшчэ? Гэтую сістэму трэба мяняць, і прыбіральні у ёй таксама", – адзначае вядучая падкаста Кацярына.
А Аляксандр Бабко дадае: у зняволенні мы павінны адчуваць сябе людзьмі.
Дакументаваць такія гісторыі важна! Для гэтага звартайцеся па кантактах у тэлеграм @ViasnaDOC
Слухаць падкаст:
"Вясна прыйдзе" · Якія прыбіральні ў зняволенні
Слухайце падкаст таксама праз:
Іншыя выпускі падкаста:
2023 год у правах чалавека
"Мы павінны справіцца". Марфа Рабкова 39 месяцаў у няволі
Трыпціх: сястрынства. Новы выпуск падкаста "Вясна прыйдзе"
"Хвіліна як дзень". Палітвязні — пра момант свайго вызвалення
Крыніца: Якія прыбіральні ў зняволенні? – адказваем у падкасце "Вясна прыйдзе"