13.02.2024 Тэгі: выбары-2024 Менш за два тыдні засталося да адзінага дня галасавання. Дзяржаўныя медыя актыўна агітуюць за тое, каб грамадзяне прынялі ўдзел у выбарах*. Распавядаем, як рыхтуюцца да выбараў* у Барысаўскім раёне і як гэта асвятляецца ў дзяржаўных медыя.
У Барысаўскім раёне сфарміраваны 101 участак для галасавання. Як распавёў намеснік начальніка міліцыі грамадскай бяспекі Барысаўскага РУУС маёр міліцыі Іван Ліштван, на кожным будзе і супрацоўнік міліцыі. Таксама будзе створаны сітуацыйны штаб.
"Падрыхтоўка працягваецца — каб і падчас агітацыі, на датэрміновым галасаванні, і ў асноўны дзень усё прайшло мірна і спакойна", — адзначае дзяржмедыя.
Ліштван заявіў, што міліцыя рыхтуецца да выбараў*: усе выбарчыя ўчасткі абсталяваныя сістэмай відэаназірання і яны ўсе будуць пад адпаведным кантролем. Нават члены выбарчай камісіі будуць забяспечаны нашай асабістай аховай.
На выбарчым участку № 5 у Барысаве чакаецца каля трох тысяч выбаршчыкаў, 175 з іх будуць удзельнічаць упершыню. Старшыня ўчастковай выбарчай камісіі № 5 Дзмітрый Пясляк адзначыў, што для іх падрыхтаваны падарункі — Канстытуцыя ў цвёрдым пераплёце. Сімвалічна.
"Зручна, прыгожа і карысна. Думаю, моладзі такі падарунак спадабаецца", — адзначыў Пясляк.
"Сёння гэта адзіны, што застаўся, бяспечны спосаб узаемадзеяння з уладай". Праваабаронцы распавядаюць пра права на галасаванне
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"
Крыніца: Падарункі і сітуацыйны штаб міліцыянтаў: як рыхтуюцца да выбараў* на Барысаўшчыне