Сёння, 24 красавіка, у Брэсце распачаліся суды над праціўнікамі акумулятарнага завода, якія былі затрыманы 12 і 14 красавіка.
Каго сёння мусяць судзіць у судзе Ленінскага раёна Брэста?
- Казак Віталь - 24.04.2019 10:00
- Сендэр Віктар - 24.04.2019 10:30
- Басаргіна Кацярына 24.04.2019 11:00
- Вялаў Алег - 24.04.2019 11:30
- Андрасюк Зміцер - 24.04.2019 11:30
Нагадаем, што ў пятніцу 12 красавіка і ў нядзелю 14 красавіка ў Брэсце было затрыманы 18 актывістаў - праціўнікаў будаўніцтва ў горадзе акумулятранага завода. Затрыманыя правялі адну ці некалькі начэй у ізалятары, а ў панядзелак 15 красавіка іх спрабавалі судзіць прама ў будынку Ленінскага РАУС. У той дзень па артыкуле 23.34 КаАП (арганізацыя ці ўздзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) асудзілі двух чалавек - Нікалая Трацюка і Алега Ярмоленку. Суды над астатнімі затрыманымі былі перанесены на розныя даты. Частку людзей мусілі судзіць 18 красавіка, але ў той дзень суды не адбыліся, усе паседжанні перанеслі на 24,25 і 26 красавіка.
Першым судзілі Віталя Казака. Вынік - 30 базавых велічынь (765 рублёў).