- Катэгорыя: Вясна
Суботнім вечарам 11 траўня вялікая кампанія маладых людзей сабралася ў Сендайскім скверы ў Мінску. Сярод іх былі прадстаўнікі анархічнага руху і ўдзельнікі адной з мінскіх футбольных каманд DIY-лігі.
- Катэгорыя: Вясна
Апеляцыйную скаргу асуджанага да смяротнага пакарання жыхара Бабруйска Аляксандра Асіповіча разгледзіць Калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь 14 траўня. Пачатак судовага паседжання ў 9.30.
- Катэгорыя: Вясна
Берасцейскія ўлады забаранілі правядзенне яшчэ 16 мітынгаў супраць акумулятарнага завода, запуск якога павінен адбыцца ў траўні.
- Катэгорыя: Вясна
Высланы зь Беларусі інгушскі апазыцыянэр і блогер Ісмаіл Нальгіеў абвінавачваецца ва ўчыненьні да прадстаўніка ўлады гвалту, небясьпечнага для жыцьця і здароўя, паведамляе сайт «Кавказский узел» са спасылкай на адваката Андрэя Сабініна.
- Катэгорыя: Вясна
Актыўнага праціўніка будаўніцтва завода АКБ ў Берасці Дзмітрыя Бекалюка з трэцяй спробы прысудзілі да вялікага штрафу за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.
- Катэгорыя: Вясна
11 траўня ў судзе Партызанскага раёна актывіст і журналіст «Новага Часу» Мікалай Дзядок павінен быў даведацца, якое рашэнне суд вынесе па яго скарзе на адмову Следчага камітэту разглядаць заяву аб здзяйсненні злачынства. Аднак на абвяшчэнні прысуду яму прысутнічаць не далі, паведамляе "Новы час".
- Катэгорыя: Вясна
Суддзя Кастрычніцкага суду Віцебску Ілля Белавус у пастанове, якую склаў на актывіста Уладзіміра Кійко, памылкова ўказаў, што той меў раней адміністрацыйныя спагнанні. Як палічыў праваабаронца Павал Левінаў, гэтым самым Белавус замахнуўся на гонар і годнасць грамадзяніна. Левінаў папрасіў Вярхоўны суд разгледзець пытанне аб прафпрыдатнасці суддзі, паведамляе "Віцебская Вясна".
- Катэгорыя: Вясна
Беларуская асацыяцыя журналістаў узяла ўдзел у круглым стале, прысвечаным праблемам свабоды медыя, які ў Шведскім парламенце арганізавала Рада міністраў Паўночных краінаў.
- Катэгорыя: Вясна
Журналістку-фрылансерку з Бярозы Тамару Шчапеткіну спрабавалі 11 траўня выклікаць у міліцыю для складання пратакола аб адміністрацыйным правапарушэнні.
- Катэгорыя: Вясна
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя вымушанае рэагаваць на звароты грамадзян Светлагорску, якія скардзяцца на смурод, звязаны з пусканаладачнымі працамі на вытворчасці сульфатнай беленай цюлюлозы. У апошні час ізноў пачасціліся звароты грамадзян у Міністрэства, а таксама тэлефанаванні на “гарачую лінію” з нагоды смуроднага паху з ЗБЦ.