Іларыён Трусаў. Фота з сацсетак Непаўнагадоваму актывісту Іларыёну Трусаву на Камісіі па справах непаўнагадовых Маскоўскага раёна г. Мінска (КСН) выпісалі папярэджанне за ўдзел у Чарнобыльскім шляху, які прайшоў у Мінску ў пятніцу 26 красавіка.

У сераду, 8 траўня, суд Савецкага суда г. Мінска разгледзіць адміністрацыйную справу IT-кансультанта сайта "Новага Часу" Глеба Рубанава за рэпост у сацыяльных сетках у межах флэшмоба #яэкстрэміст. Справа ўзбуджаная паводле ч.2 арт. 17.11 КаАП Рэспублікі Беларусь (Распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, а роўна выраб, выданне, захоўванне або перавозка з мэтай распаўсюджвання такой інфармацыйнай прадукцыі, калі ў гэтых дзеяннях няма складу злачынства).

Ноччу з 6 на 7 траўня быў затрыманы IT-кансультант сайта "Новага Часу" Глеб Рубанаў. Меркавана, яго затрымалі за рэспост у сацыяльных сетках у межах флэшмобу #яэкстрэміст. Пра гэта паведамляе "Новы Час"

Ноччу з 6 на 7 траўня быў затрыманы IT-кансультант сайта "Новага Часу" Глеб Рубанаў. Меркавана, яго затрымалі за рэспост у сацыяльных сетках у межах флэшмобу #яэкстрэміст. Пра гэта паведамляе "Новы Час"

Ігар Барысаў Старшыню Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігара Барысава 2 траўня судзілі за адмову аплаты аказаных паслуг міліцыі па ахове грамадскага парадку падчас мітынгу і канцэрту ў Кіеўскім скверы 24 сакавіка. Адміністрацыйная справа  разглядалася ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска ў 16-30.

Актывіст Дзяніс Малышэнка слухае аб'яву міліцыянера. Фота са старонкі Алеся Абляка Як пішуць naviny.by, людзі стаялі групамі і абмяркоўвалі вынесенае 30 красавіка пракуратурай Брэста папярэджанне пяці праціўнікам акумулятарнага завода аб недапушчальнасці парушэння закона «Аб масавых мерапрыемствах», маючы на ўвазе распаўсюд інфармацыі пра тое, што 1 траўня ў Брэсце на пляцоўцы каля сцэны ў парку воінаў-інтэрнацыяналістаў адбудзецца мітынг «Берасцейцы супраць свінцу».

5 траўня ў Брэсце міліцыянты жорстка затрымалі Віталя Шавяленкава — праціўніка будаўніцтва акумулятарнага завода, адзначае Еўрарадыё. Затрыманне адбывалася на вачах малалетняга сына, якому чатыры з паловай гады.  "Як распавёў сусед Раман, каля 11:30 ён пачуў крыкі на вуліцы каля №11 на вул. Энгельса. Праз вакно ён убачыў, як яго суседа Віталя Шевяленкава запіхвалі ў міліцэйскі "бобік" тры міліцыянта і адзін ў цывільным. Віталь зваў на дапамогу, крычаў "Ратуйце!" У двух кроках ад іх стаяў сын Віталя і крычаў на ўсю вуліцу. Нейкім чынам міліцыянты адпусцілі Віталя, і ён ўзяў сына пасадзіў у свой аўтамабіль, які стаяў побач, закрыў дзверы і кінуўся бегчы у бок парку Першага траўня. Мянтоўскі "бобік" паехаў за ім. 

Мікола Дзядок на паседжанні суда. Фота "Новы час" Як паведамляе "Новы час", 4 траўня адбылося пасяджэнне суда Партызанскага раёна г.Мінска па скарзе актывіста анархісцкага руху Міколы Дзядка. Нагадаем, 30 чэрвеня група сілавікоў з ГУБАЗіКа і САХРа (Спецыяльны атрад хуткага рэагавання) УВ МУС напала на лагер анархістаў. 17 маладзёнаў цягам сямі гадзін падвяргаліся здзекам, збіццю і знявагам. Сам Мікола Дзядок пяць гадзін праляжаў у кайданках тварам у зямлю. 

Аюб памаўчаў і працягнуў: “Уся гэтая справа сфабрыкаваная з-за дзейнасьці маёй арганізацыі. Была вялізарная колькасьць пагрозаў пасьля таго, як прыкладна дваццаць чалавек у Чачні зьнікла. Зь лета 2017-га году за офісам было ўстаноўленае пастаяннае назіраньне. Зь верасьня ў двары заўсёды дзяжурылі двое супрацоўнікаў паліцыі. Машына стаяла тая самая, толькі нумары на ёй мяняліся. Мяне, калі выходзіў і заходзіў у офіс, здымалі на тэлефон.

Медаль да 100-годдзя БНР. Фота: Наша Ніва. Пра гэта Міхаіл Жамчужны паведаміў у паштоўцы, якую даслаў з калоніі віцебскаму праваабаронцу Леаніду Свеціку. Рада БНР вырашыла ўзнагародзіць палітвязня медалём у гонар БНР-100 “за дзейнасць на карысць свабоднай і незалежнай Беларусі”.