Напачатку 2019 года Праваабарончы цэнтр “Вясна” абвясціў конкурс мастацкіх прац зняволеных папраўчых устаноў і іншых месцаў несвабоды. Цягам некалькі месяцаў было даслана некалькі дзесяткаў цікавых прац, якія ўсе жадаючыя маглі пабачыць на выставе “Мары з-за кратаў” на пляцоўцы “Тэррыторыя правоў”. Усяго было тры намінацыі. Першыя два месцы абірала прафесійнае журы, якое склалася з мастакоў Алеся Пушкіна, Руслана Вашкевіча і Артура Клінава. Трэцяе — прыз глядацкіх сімпатый.

Пераможцы:

1 месца і грашовы прыз у 200 рублёў атрымаў Валерый Сівакоў. Яго працу “Парад планет” у тым ліку адзначыў мастак Руслан Вашкевіч.

Валерый Сівакоў, "Парад планет". Фота: ПЦ "Вясна"
Валерый Сівакоў, "Парад планет". Фота: ПЦ "Вясна"

Варта падкэсліць, што праца Валерыя Сівакова атрымала высокія ацэнкі і гледачоў.

“Тут відаць, што аўтар ведае нейкі бэкграўнд. Яго неба — не проста так, гэта начное неба Ван Гога. Зона, плот, калючы дрот, парад планет, які ён пабудаваў (Венера і Марс) - на мау думку, гэта вельмі глыбокая праца пры ўсёй сваёй простай падачы”,— пракаментаваў мастак Руслан Вашкевіч.

Другое месца  і грашовы прыз у 100 рублёў — Аляксандр Марцута. Ён даслаў адразу два дзесяткі прац.

працы Аляксандра Марцуты. Фота ПЦ "Вясна"
працы Аляксандра Марцуты. Фота ПЦ "Вясна"

“Гэтае пано, гэта наогул адзін у адзін тое, што зрабіў Бэнксі ў Венецыі. Толькі там гэта быў міжнародны скандал поспеху, а тут гэта прыватнае амаль нікому не прыкметнае мастацтва. Тым яно і каштоўней”,— зазначыў Руслан Вашкевіч.

Трэцяе месца і прыз у 100 рублёў — у Арцёма Токара. Ён даслаў адразу некалькі прац, сярод якіх малюнак ў фарбах з сланечнікамі.

сланечнікі Арцема Токара. Фота: ПЦ "Вясна"
сланечнікі Арцема Токара. Фота: ПЦ "Вясна"

Яшчэ адзін прыз — паўгадовая падпіска на “Белгазету”. Яе атрымаў Зміцер Філіпцоў за карыкатуру “Засталіся толькі адкідныя месцы”.

карыкатура Зміцера Філіпцова. Фота: ПЦ "Вясна"
карыкатура Зміцера Філіпцова. Фота: ПЦ "Вясна"

Каардынатарам конкурса выступіў праваабаронца Павел Сапелка, які займаецца маніторынгам пенітэнцыярнай сістэмы ў Беларусі.

праваабаронца Павел Сапелка падчас выставы. Фота: ПЦ
праваабаронца Павел Сапелка падчас выставы. Фота: ПЦ "Вясна"

“Выбраць пераможцу было вельмі складана сярод такой разнастайнасці жанраў і тэматыкі, некаторыя дасылалі цэлыя зборнікі вершаў ... Тыя, хто не сталі прызёрамі — гэта не таму, што ў іх працы былі горш”, — адзначыў Павел Сапелка.

Крыніца: “Мары з-за кратаў” — пераможцы абраныя Фота