Чарговы штраф за пост у сацыяльных сетках паводле ч. 2 арт. 17.11 КаАП атрымаў актывіст, журналіст “Новага Часу” Мікола Дзядок. Суд Фрунзенскага раёна г. Мінска ў гэты раз асудзіў яго завочна. Фота прадастаўлена Мікалаем Дзядком

10 чэрвеня суддзя М. Ярохіна, заслухаўшы паказанні сведкі-міліцыянта А. Куранкова і вывучыўшы пісьмовыя матэрыялы справы, прызнала яго вінаватым у публічным дэманстраванні і распаўсюджванні экстрэмісцкіх матэрыялаў і пакарала штрафам у памеры 50 базавых велічыняў (1275 рублёў ці 624 даляры).

Згодна з пастановай суда, Мікола размясціў у сацсетцы “Укантакце” запіс з чатырма экстрэмісцікімі літарамі. Пра які менавіта пост ідзе гаворка ў пастанове суда не пазначаецца, роўна як і невядома пра дату размяшчэння поста. У пастанове пазначаецца:

"Доступ да прагляду дадзеных матэрыялаў да цяперашняга моманту не абмежаваны, чым ажыццявіў публічнае дэманстраванне і распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў. Дадзены факт быў выяўлены 17 красавіка 2019 года".

Сам актывіст на судзе не прысутнічыў. Даведаўся пра штраф з пастановы суда Фрунзенскага раёна г. Мінска. Мікола плануе абскардзіць пастанову суда.

Заключная панэль міжнароднай канферэнцыі на тэму супрацьдзеяння экстрэмізму і правоў чалавека

Міжнародная канферэнцыя, якая праходзіла 4 чэрвеня ў Мінску, была прысвечаная праблемам заканадаўчага рэгулявання і барацьбе з распаўсюджваннем экстрэмісцкіх матэрыялаў і дзейнасцю экстрэмісцкіх арганізацый.

Крыніца: Міколу Дзядка пакаралі буйным штрафам за чарговы «экстрэмісцкі» пост