31.01.2024 Тэгі: выбары-2024Ілюстрацыйнае фота Згодна з каляндарным планам Цэнтральнай выбарчай камісіі рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і мясцовыя Саветы дэпутатаў адбывалася да 30 студзеня ўключна. Праманітороўшы гэты этап электаральнай кампаніі праваабаронцы заяўляюць: улада зрабіла ўсё, што магла, каб стварыць ілюзію канкурэнтнай барацьбы за месцы народных абраннікаў. "Праваабаронцы за свабодныя выбары" распавядаюць пра сітуацыю з кандыдатамі па Мінскай вобласці.

31.01.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, свабода мірных сходаў Дом правасуддзя. Фота spring96.org Суд Ленінскага раён Мінска 12 студзеня асудзіў індывідуальнага прадпрымальніка з Маладэчанскага раёна Уладзіслава Мялешку за ўдзел у акцыі пратэсту ў верасні 2020 года паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядала суддзя Юлія Шчоткіна.

30.01.2024 Тэгі: грамадства, праваабаронцы, правы чалавека, міжнародная салідарнасць праваабаронцаў Сямнаццаць гадоў таму, 30 студзеня, у Вільні паўстаў не зусім звычайны дом – Беларускі Дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава. Дом быў утвораны па ініцыятыве сямі беларускіх праваабарончых арганізацый і Фондам Дамоў правоў чалавека (Нарвегія). Ідэя яго стварэння паўстала яшчэ ў 2001 годзе, у час, калі большасць недзяржаўных арганізацый Беларусі была знішчаная. Тады не ацалела ніводная праваабарончая арганізацыя. Беларускі Дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава – адзіны з сеткі Дамоў правоў чалавека, які з’явіўся не дома – у Беларусі, а ў выгнанні. Сёння, у Дзень народзінаў Беларускага Дома правоў чалавека, успамінамі пра яго дзеляцца праваабаронцы "Вясны". 

30.01.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, рэпрэсіі Стала вядома, што 26 снежня 2023 году вынесены прысуд Аляксею Вячаслававічу Швяцову. Яго прызналі вінаватым паводле ч. 2 арт. 361-3 Крымінальнага кодэксу (удзел ці падрыхтоўка грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях без упаўнаважання дзяржавы). Прысуд — пяць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

30.01.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, рэпрэсіі 55-гадовага палітвязня Георгія Чараваку асудзілі да пяці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Вырак агучыла суддзя Святлана Чарапанава ў Мінскім гарадскім судзе 8 снежня 2023 году.

30.01.2024 Тэгі: палітвязні, рэпрэсіі Былы палітвязень Максім Сілюк быў асуджаны за пратэстную дзейнасць на два з паловай гады калоніі. У пачатку мінулага года ён выйшаў на волю і пакінуў Беларусь. Цяпер ён распавёў "Вясне" пра змены, якія адбыліся з ім праз зняволенне, салідарнасць, свае думкі падчас няволі, лісты ды інфармацыю звонку, а таксама пра злосць і сон. На гадавіну вызвалення Максіма публікуем яго гісторыю ад першай асобы.

30.01.2024 Тэгі: палітвязні, рэпрэсіі Былы палітвязень Максім Сілюк быў асуджаны за пратэстную дзейнасць на два з паловай гады калоніі. У пачатку мінулага года ён выйшаў на волю і пакінуў Беларусь. Цяпер ён распавёў "Вясне" пра змены, якія адбыліся з ім праз зняволенне, салідарнасць, свае думкі падчас няволі, лісты ды інфармацыю звонку, а таксама пра злосць і сон. На гадавіну вызвалення Максіма публікуем яго гісторыю ад першай асобы.

30.01.2024 Тэгі: адміністратыўны пераслед, грамадства, палітвязні, рэпрэсіі, салідарнасць Па ўсёй Беларусі 23 студзеня супрацоўнікі КДБ зладзілі масавыя ператрусы, допыты і затрыманні сваякоў і блізкіх палітвязняў, а таксама былых палітзняволеных, якія нядаўна выйшлі з месцаў зняволення і заставаліся жыць у краіне. Паводле "Вясны", па стане на 30 студзеня пад пераслед трапілі сама меней 200 чалавек. Пасля ператрусаў людзей забіралі на допыты, а потым адпускалі з падпіскай аб неразгалошванні. Але на волю выйшлі не ўсе — праваабаронцы высвятляюць лёс затрыманых. Па папярэдняй інфармацыі, прычынай зацікаўленасці з боку КДБ стала дапамога сем'ям палітвязняў ад ініцыятывы "INeedHelpBY", якую днямі ўлады прызналі "экстрэмісцкім фармаваннем". "Вясна" распавядае, што цяпер вядома пра масавы пераслед родных палітзняволеных, а праваабаронца Павел Сапелка каментуе рэйд КДБ і нагадвае пра важныя меры бяспекі, якія дапамогуць пазбегнуць пераследа. 

30.01.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Савецкага раёну Мінска 24 кастрычніка 2023 года асудзілі Міхаіла Антонава паводле ч. 1 арт. 342 (арганізацыя дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзелу іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Аляксандр Якунчыхін прызначыў Міхаілу адзін год і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі").

30.01.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, экстрэмізм Мінскі гарадскі суд 30 студзеня прызначыў тры гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму фатографу з Барысава Аляксандру Зянкову. Суддзя Жанна Брысіна абвінаваціла яго паводле ч. 3 арт. 361-1 Крымінальнага Кодэкса (удзел у экстрэмісцкім фармаванні), піша "Беларуская асацыяцыя журналістаў". Паводле яго сукамерніка з ІЧУ на Акрэсціна, абвінавачванне Аляксандра тычыцца ягоных відэаздымак, размешчаных на "экстрэмісцкім" інтэрнэт-рэсурсе.