Міністэрствам юстыцыі вынесены на грамадзкае абмеркаваньне праект зьменаў у законы "Аб грамадзкіх аб'яднаннях" і "Аб палітычных партыях", паведамляе на сваёй старонцы ў фэйсбуку Асамблея НДА. У законапраекце прадугледжанае ўнясенне істотных зменаў, датычных умоваў стварэння і дзейнасьці грамадзкіх аб'яднанняў. На абмеркаванне выносяцца як раней анансаваныя міністэрствам змены (падача дакументаў на рэгістрацыю ГА анлайн, увядзенне абавязку публікаваць да 1 сакавіка фінансавую справаздачу), так і некаторыя іншыя новаўвядзеньні. Сярод іх:
- абавязак для новаствораных рэспубліканскіх грамадзкіх аб'яднанняў мець арганізацыйныя структуры ў большасці абласцей і Мінску (гэтае патрабаванне не будзе распаўсюджвацца на ўжо існуючыя рэспубліканскія ГА, зарэгістраваныя да 1 студзеня 2020 году);
- адначасна здымаецца размежаваньне мясцовых і рэспубліканскіх ГА па тэрыторыі дзейнасьці - абедзве катэгорыі арганізацыяў будуць мець магчымасць дзейнічаць на ўсёй тэрыторыі Беларусі;
- памер выдаткаў на заробкі супрацоўнікаў ГА не можа перавышаць 40% ад агульнай сумы даходаў арганізацыі;
- прадугледжваецца магчымасьць правядзення сходаў вышэйшых і кіраўнічых органаў грамадзкага аб'яднаньня анлайн;
- устаноўленая наўпрост магчымасьць размяшчаць юрадрасы грамадзкіх аб'яднанняў у аднакватэрных жылых дамах ці па месцы працы кіраўніка аб'яднання (са згоды наймальніка);
- сярод дакумэнтаў, якія павінныя прадстаўляцца для штогадовых справаздачаў, цяпер трэба прадастаўляць і копію дакументаў, што пацвярджаюць наяўнаьць юрадраса арганізацыі;
- уводзяцца новыя прынцыпы дзейнасці грамадзкіх аб'яднанняў, у тым ліку ўводзіцца прынцып раўнапраўя ўсіх ГА;
- змяншаецца мінімальная колькасць заснавальнікаў рэспубліканскага грамадзкага аб'яднання - да 40 чалавек;
- устаноўленая магчымасць засноўваць у грамадзкім аб'яднанні назіральныя рады, у склад якіх могуць уваходзіць і асобы, якія не з'яўляюцца сябрамі грамадзкага аб'яднання;
- замест хатняга і працоўнага тэлефонаў заснавальніка ці сябра органа грамадзкага аб'яднання цяпер пазначаецца кантактны тэлефон, што дае магчымасць цяпер ужываць для гэтай мэты мабільныя тэлефоны людзей.
Апроч гэтага ў закон уносяцца шматлікія змены, якія вынікаюць з практыкі рэгіструючых органаў (адмова ад рэгістрацыі асобных відаў сімволікі, умовы працы з персанальнымі дадзенымі заснавальнікаў ГА, парадак выдачы дублікатаў пасведчаньняў ды інш). Па сутнасці гаворка вядзецца пра выкладанне закона "Аб грамадзкіх аб'яднаннях" у новай рэдакцыi. На прывядзенне статутаў у адпаведнасць новым патрабаванням закона будзе дадзены адзін год.
Грамадскае абмеркаванне законапраекта адбываецца на форуме сайта pravo.by з 12 ліпеня па 2 жніўня.