- Катэгорыя: Вясна
Увечары, 12 верасня, Цэнтральная выбарчая камісія скончыла прыём дакументаў для рэгістрацыі ініцыятыўных груп па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. На дадзены момант па звестках ЦВК пададзена 503 заявы на рэгістрацыю ініцыятыўных груп, з іх 386 — зарэгістрыравана. Адна заява адклікана самім заяўнікам, у рэгістрацыі шасці ініцыятыўных груп адмоўлена. Астатнія заявы знаходзяцца на стадыі разгляду. Рашэнне пра іх рэгістрацыі павінны быць прыняты на працягу пяці дзён з моманту паступлення заявы.
- Катэгорыя: Вясна
13 верасня афіцыйны сайт Гомельскага гарвыканкама пачаў даваць інфармацыю перадвыбарчага характару і на беларускай мове. Характэрна, што яшчэ тыдзень таму намеснік старшыні гарвыканкама Віталь Атаманчук даваў параду беларускамоўным выбаршчыкам карыстацца Гугл-перакладчыкам.
- Катэгорыя: Вясна
13 верасня афіцыйны сайт Гомельскага гарвыканкама пачаў даваць інфармацыю перадвыбарчага характару і на беларускай мове. Характэрна, што яшчэ тыдзень таму намеснік старшыні гарвыканкама Віталь Атаманчук даваў параду беларускамоўным выбаршчыкам карыстацца Гугл-перакладчыкам.
- Катэгорыя: Вясна
Дзве найбуйнейшыя беларускія праваабарончыя арганізацыі – праваабарончы цэнтр «Вясна» і Беларускі Хельсінкскі Камітэт – у 11 раз праводзяць кампанію па назіранні за парламенцкімі выбарамі. У новым відэа тэлеканалу “Белсат” яны заклікаюць далучыцца да назірання ўсіх неабыякавых грамадзян.
- Катэгорыя: Вясна
Доўгатэрміновыя назіральнікі кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” працягваюць назіраць за выбарчай парламенцкай кампаніяй і фіксаваць парушэнні, якія дапускаюць, у тым ліку, сябры акруговых выбарчых камісій падчас сваіх пасяджэнняў. У гэты раз назіральніца кампаніі Наталля Сацункевіч па Чкалаўскай выбарчай акрузе №96 г. Мінска заўважыла падчас другога пасяджэння акруговай выбарчай камісіі 5 верасня, што чальцы камісіі ігнаруюць свае абавязкі па нашэнні бэйджаў са сваімі прозвішчамі. Такі абавязак прадугледжаны Практычным дапаможнікам (п.2.4), зацверджанным Цэнтральнай выбарчай камісіяй, дзе напісана, што “чальцы камісіі абавязаны насіць бэйджы падчас дзяжурств і пасяджэнняў камісіі”. Трэба заўважыць, што гэта з'яўляецца часткай празрыстасці і адкрытасці выбарчай кампаніі.
- Катэгорыя: Вясна
Юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка ў чарговым выпуску блога "Слова аб праве" у "БелГазеце" распавядае пра тое, як прайшлі першыя этапы выбарчай кампаніі 2019.
- Катэгорыя: Вясна
11 верасня гарадзенскі назіральнік кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Раман Юргель пісьмова звярнуўся ў арганізацыйна-кадравае ўпраўленне Гродзенскага аблвыканкаму і ў абласную ТВК з заявай, каб яму дазволілі прысутнічаць на семінары для кіраўніцтва АВК, абласной ТВК і кіраўнікоў па арганізацыйнай працы райвыканкамаў Гарадзенскай вобласці і адміністрацый Гродна, які праводзіць ЦВК.
- Катэгорыя: Вясна
Назіральнікі кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" правялі аналіз дадзеных аб месцы працы сябраў некалькіх магілёўскіх выбарчых камісій - выбары амаль цалкам кантралююцца выканкамамі, кіраўніцтвам устаноў адукацыі і дзяржпрадпрыемстваў.
- Катэгорыя: Вясна
У Гародні прайшлі першыя пікеты па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты.
- Катэгорыя: Вясна
11 верасня акруговая выбарчая камісія Брэсцкай-Заходняй выбарчай акругі №1 зарэгістравала ініцыятыўную групу па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатам у дэпутаты актывіста і блогера Аляксандра Кабанава, паведамляе «Брэсцкая газета».