Што вы ведаеце пра рэгіянальных праваабаронцаў? Прызнайцеся — не так шмат. Таму ў адзін з апошніх жнівенскіх дзён мы запрыгнулі каля сталічных Варатоў у самую раннюю маршрутку, і даехалі ажно да Магілёва. Мы адправіліся ў госці да магілёўскіх праваабаронцаў, каб не толькі папіць з імі гарабаты, але каб пазадаваць цікавых пытанняў для рэпартажу. На spring96.org ёсць адмысловы сайт "Людзі Вясны", прысвечаны рэгіянальным прадстаўнікам Праваабарончага цэнтра “Вясна”. Але часы ідуць, да нас прыходзяць усё новыя і новыя людзі, якія робяць вялікі ўклад у абарону правоў чалавека не толькі ў сваім рэгіёне, але ўсёй Беларусі.

Пікет па зборы подпсіаў за вылучэнне ў кандыдаты Паліны Шарэнда-Панасюк Па Брэсцкай-Заходняй выбарчай акрузе №1 улады працягваюць выкарыстоўваць адміністратыўны рэсурс.

За пікет памяці, які прайшоў падчас збору подпісаў за вылучэнне кандыдата, лідара Аб'яднанай Грамадзянскай партыі Мікалая Казлова выклікаюць у акруговую камісію. Аб гэтым паведамляецца ў фэйсбуку партыі. Ён павінен з'явіцца 18 верасня а 17.00. Пікет прайшоў 16 верасня, у дзень 20-годдзя са дня знікнення сябра Палітрады АГП Віктара Ганчара і бізнэсмэна Анатоля Красоўскага.

За пікет памяці, які прайшоў падчас збору подпісаў за вылучэнне кандыдата, лідара Аб'яднанай Грамадзянскай партыі Мікалая Казлова выклікаюць у акруговую камісію. Аб гэтым паведамляецца ў фэйсбуку партыі. Ён павінен з'явіцца 18 верасня а 17.00. Пікет прайшоў 16 верасня, у дзень 20-годдзя са дня знікнення сябра Палітрады АГП Віктара Ганчара і бізнэсмэна Анатоля Красоўскага.

Ілля Дабратвор. Фота ПЦ "Вясна". Сябра Руху «За Свабоду» Ілля Дабратвор звярнуўся ў Цэнтральную выбарчую камісію ЦВК па тлумачэнні, ці можна рабіць сэлфі на выбарчым участку. Адказ - несуцяшальны.

Каардынатар кампаніі «За здаровы Магілёў» Андрэй Бодзілеў. Фота: bchd.info Магілёўскі РАУС паведаміў каардынатару кампаніі «За здаровы Магілёў», эка-актывісту Андрэю Бодзілеву, што крымінальную справу ў дачыненні да яго заводзіць не будуць.

Увесну сайт ПЦ “Вясна” паведамляў пра высновы даклада «Сацыяльна-эканамічнае становішча ромскага насельніцтва Беларусі», які ініцыятыва Romaintegration разам з “Беларускай цыганскай дыяспарай” прэзентавала 14 траўня 2019 года. Апроч дэмаграфічных пытанняў, выступоўцы акрэслілі тэму этнічнага прафілявання ў дачыненні да ромаў.

Актывіст Руху “За Свабоду!” Віктар Янчурэвіч сутыкнуўся з недабрасумленнай агітацыяй свайго канкурэнта-вылучэнца ў кандыдаты ў дэпутаты па Партызанскай выбарчай акрузе №110 у Мінску. Пра гэта ён паведаміў 16 верасня ў сябе на старонцы ў фэйсбуку. Праўда, той канкурэнт, дырэктар Мінскага каледжа прадпрымальніцтва, Віктар Малатоўнік чамусьці ўжо называе сябе кандыдатам у дэпутаты. Відавочна, што ён паспяшаўся, бо для гэтага трэба быць зарэгістраваным адаведнай камісіяй.

У Беларусі завершылася рэгістрацыя ініцыятыўных груп грамадзян па зборы подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку асоб, прапанаваных для вылучэння кандыдатамі ў дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў. Ініцыятыўныя групы змогуць ладзіць пікеты па зборы подпісаў да 7 кастрычніка. Распавядаем, каго часцей за ўсё будзеце бачыць на вуліцах сваіх гарадоў з падпіснымі лістамі.

ПК №22 «Воўчыя норы». Фота з сацыяльных сетак Праваабаронцам “Вясны” 17 верасня перадалі аўдыёзапіс размовы з супрацоўніцай папраўчай калоніі №22 “Ваўчыныя норы”, што ў Івацэвічскім раёне.