- Катэгорыя: Вясна
Назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Алег Мацкевіч заўважыў на сайце Мінскага абласнога выканаўчага камітэту агітацыю за вылучэнцаў у кандыдаты ў дэпутаты “Белай Русі”. Пры тым, што нормамі выбарчага заканадаўства правядзенне агітацыі да моманту рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты забаронена. 13 верасня на сайце выканкама быў размешчаны матэрыял у падтрымку галоўнага доктара ўстановы аховы здароўя “Барысаўскі радзільны дом” Аляксандра Шыпулы.
- Катэгорыя: Вясна
Вылучэнцу ў кандыдаты ў дэпутаты, актывісту актывісты БСДП “Народная Грамада” Валянціну Троцкаму, які збіраў подпісы па Старавіленскай выбарчай акрузе №105 у Мінску, вынеслі папярэджанне за парушэнне выбарчага заканадаўства. Адпаведнае рашэнне вынесла 16 верасня Мінская гарадская выбарчая камісія. Прычынай папярэджання сталі надпісы на стэндзе, які выкарыстоўваўся на пікетах Троцкага па збору подпісаў, “Лукашенко должен уйти” і “Моя позиция” з некалькімі пунктамі.
- Катэгорыя: Вясна
У панядзелак, 16 верасня, у аграгарадку Азярніца Слонімскага раёна прайшоў пікет па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Слонімскай выбарчай акрузе № 58 прадстаўніка БНК Віктара Марчыка.
- Катэгорыя: Вясна
Ва ўсіх рэгіёнах Беларусі, а таксама за межамі краіны ўтвораны 5831 выбарчы участак для для галасавання па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі сёмага склікання. Звесткі апублікаваныя на сайце Цэнтральнай выбарчай камісіі 16 верасня.
- Катэгорыя: Вясна
УУС Магілёўскага аблвыканкама заявіў арганізатару мірнага сходу Аляксею Майсееву, што яго мерапрыемства ахоўвалася належным чынам, піша mspring.online
- Катэгорыя: Вясна
“Пасля таго, як у СМІ з’явіўся адкрыты ліст да кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Наталлі Качанавай, у якой перакладчык Леанід Шчукін патлумачыў сітуацыю з нашай тэхнікай, патэлефанавалі з гарадскога ўпраўлення Следчага камітэта і заявілі, што мы можам забіраць свае тэлефоны і камп’ютары”, – распавёў сайту palitviazni.info прафсаюзны лідар Генадзь Фядыніч.
- Катэгорыя: Вясна
15 верасня 2019 года ў Харкаве прайшоў першы Марш роўнасці. Назіральнік ад ПЦ "Вясна" Максім Кавалёў прыняў удзел у маніторынгу мерапрыемства сумесна з групай «ОЗОН». Ён назіраў за контрдэманстрацыяй "За традыцыйныя каштоўнасці".
- Катэгорыя: Вясна
Суд на актывістам Зміцерам Паліенкам пачнецца 25 верасня ў 10 гадзін у Мінскім гарадскім судзе. Гэта падцвердзіла сакратарка суда.
- Катэгорыя: Вясна
У пятніцу 13 верасня паведамлялася аб тым, што быў збіты супрацоўнікамі аховы і затрыманы падчас збору подпісаў актывіст «Еўрапейскай Беларусі» Валер Бычкоўскі.