- Катэгорыя: Вясна
Барысаўская акруговая камісія №62 вынесла папярэджанне актывісту Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Аляксандру Абрамовічу і яго ініцыятыўнай групе "ў сувязі з парушэннем парадку збора подпісаў". Пра гэта 19 верасня паведаміў назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Алег Мацкевіч. Падставай для папярэджання стала паведамленне па пасяджэнні сябра камісіі Б.Лапуцькі і два рапарты Барысаўскага РУУС.
- Катэгорыя: Вясна
"Правы зняволеных. Гуманізацыя сістэмы выканання пакаранняў Беларусі "- круглы стол пад такой не зусім звычайнай для Беларусі назвай правёў Беларускі дакументацыйны цэнтр у рамках грамадскай кампаніі «Вярнуць чалавека» 19 верасня.
- Катэгорыя: Вясна
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу апошніх двух скліканняў Галіна Філіповіч правяла ў Светлагорску 18 верасня чарговы прыём грамадзян. Нічога тут дзіўнага: дэпутат мусіць сустракацца са сваімі выбаршчыкамі, адказваць на іх набалелыя пытанні, распавядаць пра сваю кіпучую дзейнасць на ніве дзяржаўнага будаўніцтва.
- Катэгорыя: Вясна
Назіральнік з Віцебска Леанід Свецік звярнуўся ў дзейсную Палату прадстаўнікоў з просьбай растлумачыць палажэнне першага абзаца арт. 49 Выбарчага кодэкса.
- Катэгорыя: Вясна
У грамадскіх месцах Наваполацка некалькі дзён таму з’явіліся плакаты з біяграфічнымі звесткамі прэтэндэнта на кандыдацтва Дзяніса Карася. Ягоная ініцыятыўная група зарэгістраваная выбарчай камісіяй Наваполацкай выбарчай акругі №24.
- Катэгорыя: Вясна
18 верасня прадстаўнікі ініцыятыўных групаў пачалі збор подпісаў за вылучэнне ў кандыдаты ў дэпутаты чатырох актывістаў, якія выступаюць супраць будаўніцтва акумулятарнага завода.
- Катэгорыя: Вясна
За пікет памяці, які прайшоў падчас збору подпісаў за вылучэнне кандыдата, лідара Аб'яднанай Грамадзянскай партыі Мікалая Казлова выклікаюць у акруговую камісію. Аб гэтым паведамляецца ў фэйсбуку партыі. Ён павінен з'явіцца 18 верасня а 17.00. На акруговай камісіі лідару АГП вынеслі папярэджанне, паведамляе партыя. Мікалай Казлоў вёў стрым з пасяджэння.
- Катэгорыя: Вясна
З 5 па 10 кастрычніка ў Беларусі ўжо ў сёмы раз пройдзе Тыдзень супраць смяротнага пакарання. Каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” і арганізатар Тыдня Андрэй Палуда распавядае, якія мерапрыемствы плануецца правесці ў гэтым годзе, і заклікае ўсіх жадаючых далучацца да актыўнасцяў у межах Тыдня. Адкрые Тыдзень супраць смяротнага пакарання традыцыйны фестываль “Рок за жыццё”. Пятага кастрычніка адбудзецца канцэрт у Мінску, а шостага – у Магілёве. У фестывалі прымуць удзел папулярныя рок-гурты, якія падтрыміваюць ідэю ўвядзення мараторыя на смяротнае пакаранне: Крама, Nizkiz, “Петля пристрастия”, “Разбітае сэрца пацана”, Re1ikt, Luty Sakavik.
- Катэгорыя: Вясна
Чарговае паседжанне Гарадзенскай ТВК па выбарах у Палату прадстаўнікоў, якое адбылося 18 верасня і доўжылася 20 хвілін, было прыкметнае тым, што на ім гаварылася пра скаргу па адмову ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы Аляксандра Прушынскага, паведаміў назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Раман Юргель, які прысутнічаў на паседжанні. Пра гэта піша Гарадзенская Вясна.