- Катэгорыя: Вясна
Назіральнік з Віцебку Леанід Свецік азначае, рэдкія і малалюдныя партыйныя пікеты па зборы подпісаў ініцыятыўнымі групамі, адсутнасць назіральнікаў у Віцебскай абласной і акруговых камісіях, маўчанне ў СМІ – усё гэта адбываецца на фоне актыўнай працы грамадзкіх аб'яднанняў, якія зарэгістравалі ўжо 49 назіральнікаў у выбаркамы ўсіх узроўняў.
- Катэгорыя: Вясна
25 верасня адбудзецца разгляд судовага пазову блогера з Акцябрскага Андрэя Павука, які спрабуе спагнаць 25.000 рублёў маральнай шкоды з Кастрычніцкага РАУС за ператрус і канфіскацыю ў яго тэхнікі, паведамляе "Гомельская Вясна". За дзень да судовага пасяджэння блогер атрымаў ананімнае паведамленне з пагрозамі і абразамі ў свой адрас.
- Катэгорыя: Вясна
Назіральніца кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Валянціна Болбат апісвае, як праходзяць выбарчыя працэсы на Полацкай сельскай выбарчай акрузе №28.
- Катэгорыя: Вясна
У Смаргонскай выбарчай акрузе №59 прэтэндэнт на статус кандыдата ў дэпутаты ад улады Віктар Свіла – намеснік старшыні Астравецкага райвыканкаму - працягвае рабіць выклікі заканадаўству ў частцы парадку і тэрмінаў правядзення агітацыі.
- Катэгорыя: Вясна
Напаў упоцемку са спіны і біў міліцэйскімі ботамі ў твар са словамі: «Наступным разам – заб’ю». Гэтак святкаванне Вялікадня скончылася для кіроўцы паштовага аддзялення Узды, 42-гадовага Віталя Сарокі. Паводле інфармацыі belsat.eu, дагэтуль мужчына не здолеў прыцягнуць да адказнасці крыўдзіцеля, працаўніка мясцовага РАУСу Андрэя Карачуна. Паводле Віталя Сарокі, нападніка хаваюць ад пакарання ў шпіталях, бо начальнік РАУСу ідзе на павышэнне, а аддзел не першы год лідзіруе ў рэйтынгу найлепшых у краіне.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронцы магілёўскай «Вясны» атрымалі адказ на скаргі, якія тычацца ўмоў утрымання ў Бабруйскім СІЗА, размешчаным у помніку архітэктуры XIX стагоддзя. СІЗА №5 займае «вежу Опермана» – частку калісьці велізарнай па памерах Бабруйскай крэпасці, ад якой сёння засталіся толькі фрагменты. Будынак ад пачатку будаваўся як турма, у лепшых традыцыях сярэднявечных сутарэнняў. Як доўга будавалі вежу – невядома, ёсць толькі звесткі, што ў 1831 годзе там ужо сядзелі першыя вязні.
- Катэгорыя: Вясна
Акруговая выбарчая камісія Барысаўскай гарадской выбарчай акругі №62 вынесена другое папярэджанне актывісту Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Аляксандру Абрамовічу і яго ініцыятыўнай групе. Пра гэта паведаміў назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Алег Мацкевіч, які прысутнічаў на пасяджэнні камісіі 23 верасня. Сябра камісіі А.Барадаўка сказаў, што наведаў пікет 19 верасня 2019 г. і заўважыў, што на драўляным стэндзе была інфармацыя за збор подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатам у прэзідэнты Міколы Статкевіча, а таксама надпіс "Лукашенко должен уйти". У той жа час не было інфармацыі аб тым, што ідзе збор подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатам у дэпутаты Аляксандра Абрамовіча.
- Катэгорыя: Вясна
Старшыня Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі, які прымае ўдзел у мерапрыемствах у межах нарады АБСЕ па выкананні абавязальніцтваў у галіне чалавечага вымярэння ў Варшаве, патрабуе свабоды для актывіста Дзмітрыя Паліенкі.
- Катэгорыя: Вясна
Практыка добраахвотна-прымусовай працы на палях, пра якую даўно забылі суседнія краіны, у Беларусі датычыцца не толькі бульбы і буракоў.
- Катэгорыя: Вясна
Старшыня Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі выступіў 23 верасня на сесіі штогадовай нарады АБСЕ па выкананні абавязальніцтваў у галіне чалавечага вымярэння ў Варшаве. Свой выступ праваабаронца прысвяціў тэме смяротнага пакарання ў Беларусі.