Пракурор г. Мінска Аляксандр Кароль прынёс пратэст у Вярхоўны суд на прысуд Дзмітрыя Паліенкі. Пра гэта праваабаронцам "Вясны" паведаміў актывіст.
Дзяржаўны абвінавацаўца Кароль падчас судовага працэса запрашваў для яго шэсць гадоў пазбаўлення волі, але суддзя Мінгарсуда Пётр Арлоў 25 кастрычніка асудзіў актывіста да трох гадоў "хатняй хіміі" па ч.3 арт. 339 (асабліва злоснае хуліганства).
Пракурор не згодны з такой мерай пакарання і настойвае, каб прысуд быў зменены і Паліенку ўсё ж такі пазбавалі волі на шэсць гадоў.
"Судом дапушчана пакаранне неабгрунтавана мяккай меры пакарання," — абазначыў сваю пазіцыю пракурор у апеляцыйным пратэсце.
Суд Паліенкі, салідарнасць і першыя абдымкі на волі. Вялікі фотарэпартаж "Вясны"
Крыніца: Пракурор прынёс пратэст на прысуд Дзмітрыя Паліенкі