Апрача як паводле ч.1 арт. 368 (публічная абраза Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь), мужчыну вінавацяць па ч.1 арт.130 (наўмысныя дзеянні, накіраваныя на распальванне сацыяльнай варожасці), арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады), ч. 3 арт. 361-1 (удзел у экстрэмісцкім фарміраванні).
Паводле матэрыялаў следства, 28-гадовы віцяблянін з сакавіка 2021 году па студзень 2022 году быў падпісчыкам «экстрэмісцкіх Telegram-каналаў, дзе заклікаў да гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі, абражаў міліцыянтаў і Аляксандра Лукашэнку». Дзеля следчых дзеянняў у абвінавачанага быў забраны мабільны тэлефон, праведзены шэраг лінгвістычных экспертыз дзеля ацэнкі выказванняў у інтэрнэце.
Зараз мужчына знаходзіцца пад вартай, суд над ім мае пачацца на працягу месяца.
Станіслаў Іваноўскі