Увечары 27 чэрвеня на сумесным паседжаньні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэту і Віцебскага абласнога Савету дэпутатаў была сфармаваная Віцебская абласная выбарчая камісіі па выбарах дэпутатаў у беларускі парлямэнт. Разам з тэрытарыяльнай камісіяй таксама былі сфармаваныя 14 акруговых выбарчых камісіяў.

Хрыстафор Жаляпаў вядомы жыхарам Віцебску як адзін зь лідэраў дэмакратычнага руху гораду і ўсяго рэгіёну. У цяперашні час ён узначальвае грамадзкую арганізацыю «Самакіраваньне і грамадзтва», а таксама зьяўляецца каардынатарам руху «За свабоду» па Віцебскай вобласьці.

Напярэдадні пачатку кампаніі па выбарах дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі каардынатарка аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» па Віцебскай вобласці Тацяна Севярынец адказала на пытаньні нашага карэспандэнта.

Размова адбылася вострая: аршанскія прадстаўнікі апазыцыйных партыяў і рухаў цалкам падтрымліваюць ідэю аб’яднаньня дэмакратычных сілаў, аднак вінавацяць у адсутнасьці кансалідацыі кіраўнікоў рэспубліканскіх структур.

Шырока анансаваная ў Віцебску сустрэча з адным з самых уплывовых апазыцыйных палітыкаў краіны Міколам Статкевічам адбылася 31 сакавіка ў прызначаны час і ў прызначаным месцы.