Сыну вядомага бабруйскага блогера Алега Жалнова – Аляксею Мілюкову, які адбывае трохгадовае пакараньне ў Наваполацку на «хіміі», не даюць магчымасьці сустракацца з наведвальнікамі.

Пра інцыдэнты ў Полацкай гарадзкой выбарчай акрузе №27 і ў Полацкай сельскай выбарчай акрузе №28 распавялі выбаршчыкі і назіральнікі.

Прэтэндэнты на рэгістрацыю ў якасьці кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ад апазыцыйных партыяў і рухаў разам са сваімі паплечнікамі правялі ля гандлёвага цэнтру «Марка-сіці» сумесны пікет і агітацыйнае мерапрыемства.

Вылучэнец у дэпутаты ад кампаніі «Гавары праўду» па Лепельскай выбарчай акрузе № 23  Ягор Левачоў разам зь сябрамі сваёй ініцыятыўнай групы цягам апошніх тыдняў зладзіў шэраг пікетаў з мэтай збору подпісаў. Сярод іншага такія пікеты адбыліся ў Бешанковічах і Чашніках.

Сябра Аб'яднанай грамадзянскай партыі Ірына Яскевіч зьбірала подпісы, неабходныя для яе рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты, побач зь віцебскім гандлёвым цэнтрам «Эвіком». Падтрымаць сваю паплечніцу на пікет прыйшлі і сябры яе ініцыятыўнай групы.