У Віцебску і ў Воршы адмовы ў рэгістрацыі атрымалі некалькі патэнцыйных кандыдатаў – прадстаўнікоў дэмакратычных рухаў і апазыцыйных партыяў.

12 жніўня ў «Эўрапейскім клюбе» Віцебску на прапанову грамадзянскай ініцыятывы «Жанчыны супраць фальсыфікацыяў» адбылася сустрэча ўдзельнікаў ініцыятывы з шэрагам зарэгістраваных кандыдатаў у дэпутаты ад дэмакратычных партыяў і рухаў Віцебшчыны.

Віцебскі назіральнік за правядзеньнем выбараў у беларускі парлямэнт праваабаронца Леанід Сьвецік ня здолеў дамагчыся ад работнікаў Цэнтральнай выбарчай камісіі краіны праверкі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа (БТЧК), а менавіта: ці выкарыстоўвае арганізацыя замежную фінансавую дапамогу, якую атрымлівае, для правядзеньня выбараў.

Відавочнае памкненьне прадставіць чытачам  аднабаковую інфармацыю, ігнаруючы факты і зьявы, зьвязаныя зь дзейнасьцю ў горадзе прадстаўнікоў апазыцыйных  партыяў і рухаў.

Дзьмітры Якаўлеў, сябар АГП з Наваполацку, меў намер балятавацца кандыдатам у дэпутаты парлямэнту па Наваполацкай выбарчай акрузе №24. Аднак сакратар камісіі адмовілася прыняць у яго дакумэнты, спаслаўшыся на адсутнасьць даведкі з ЗАГСу.