На Віцебшчыне 31 чалавеку адмовілі ў рэгістрацыі ў якасці кандыдата ў дэпутаты
Кіраўнік Паставаў агітуе за мясцовага фермера, а не за кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі?
На Пастаўскай выбарчай акрузе №29 вылучана тры кандыдаты, сярод іх важная персона - Ігар Сергяенка, кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі, якога, верагодна, і прызначаць у так званую палату прадстаўнікоў. Ён пазначаны як беспартыйны і ідзе ад працоўных калектываў.
На 40 дэпутацкіх месцаў Віцебскім гарвыбаркамам зарэгістраваныя 72 кандыдата
Пасля рэгістрацыі канкурэнцыя скарацілася да 1,8 прэтэндэнта на мандат гарсавета, г.зн. у васьмі акругах у выбаршчыкаў пазбавілі права на альтэрнаціву. Паказальна, што без канкурэнцыі ў гарсавет сабраліся цяперашні яго старшыня Уладзімір Бялевіч і намеснік старшыні гарвыканкама Віктар Глушын. Ад мясцовых аддзяленняў партый вылучаны 33 кандыдаты ў дэпутаты (амаль 46% ад іх агульнай колькасці прэтэндэнтаў). На чарговы тэрмін гатовы абірацца дзесяць дзеючых дэпутатаў гарсавета.
Ва Ушацкім раёне фармаванні нізавых выбарчых камісій прайшло з адсутнасцю галоснасці
24 студзеня на паседжанні Ушацкага райвыканкама было прынята рашэнне аб утварыць 12 участковых выбарчых камісій, у якіх будуць працаваць 135 чалавек. Трэба адзначыць, што фармаванні УВК не прынялі ўдзелы працоўныя калектывы, а склады камісій улады засакрэцілі.
Патэнцыйны кандыдат у дэпутаты Віцебскага аблсавета і дзейны дэпутат гарсавета ўгаворвае землякоў ісці на выбары
Абласная газета «Витебские вести» апублікавала меркаванне Дзмітрыя Казака, дырэктара мясцовага філіяла РУП «Белтэлекам» пра тое, што «каждый гражданин Беларуси должен принять участие в выборах – выполнить свой гражданский долг, понимая, что это реальная возможность обеспечить безопасность и мирное будущее страны». Было б цікава даведацца, што для ўсяго вышэй названага зрабіў асабіста Дзмітрый Казак – ён ужо практычна адпрацаваў цэлы дэпутацкі тэрмін у якасці намесніка старшыні Віцебскага гарсавета 28 склікання. А цяпер хоча трапіць у абласны савет, балатуючыся па Віцебскай Пралетарскай акрузе №2 як вылучэнец ад Беларускай партыі «Белая Русь».