На сайце віцебскай гарадзкой газэты «Віцьбічы» ёсьць дзьве рубрыкі, прысьвечаныя выбарчай кампаніі. Адна зь іх – інфармацыйная: тут згрупаваныя матэрыялы пра ход кампаніі ў рэгіёне. Другая – нібыта прызначаная для зваротнай сувязі і мае адпаведную назву «Чаго вы чакаеце ад новага складу Палаты прадстаўнікоў?»

Кандыдатка ў дэпутаты па Віцебскай-Чкалаўскай выбарчай акрузе №18 Тацяна Севярынец удзень 26 жніўня правяла пікет у мікрараёне Білева. Падчас пікету яна спалучыла агітацыйныя задачы з элемэнтамі дзіцячага мастацкага пленэру пад назвай «У Білеве няма. А я мару...»: білеўскія дзеці малявалі свае мары. А ўвечары ў актавай залі школы №46 адбылася сустрэча з выбаршчыкамі.

Агітацыйная кампанія кандыдатаў у дэпутаты ў самым разгары. Кожнаму з кандыдатаў было дадзена пяць хвілінаў тэлевыступу, пяць хвілінаў радыёэтэру і пяць хвілінаў удзелу ў тэледэбатах, каб выкласьці сваю выбарчую праграму і пераканаць выбарцаў у тым, што менавіта ён зьяўляецца самым годным абаронцам народных інтарэсаў ў Палаце прадстаўнікоў краіны.

Акруговая камісія Віцебскай-Чыгуначнай выбарчай акругі №19 надрукавала і распаўсюдзіла ўлёткі і плякаты з загадзя непраўдзівай інфармацыяй, якая дыскрэдытуе кандыдата ў дэпутаты ад Беларускай партыі левых «Справядлівы сьвет», падпалкоўніка ў адстаўцы Вадзіма Кузьміна.

Акруговая выбарчая камісія (АВК) Лепельскай выбарчай акругі №23 прыняла рашэньне аб вынясеньні папярэджаньня кандыдату за нібыта парушэньне ім выбарчага кодэксу. Каб зьявілася падстава для такога рашэньня, чальцы камісіі «дапоўнілі» кодэкс, а дакладней яго артыкул 77, уласным тэкстам.