У пятніцу, 24 лістапада, суд Кастрычніцкага раёну Віцебску разгледзеў скаргу групы грамадзян наконт неўключэньня праваабаронцы Паўла Левінава ў склад гарадзкой выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў у гарсавет. У выніку судовага разбору скарга не была задаволеная, перагляду рашэньня гарадзкіх уладаў ня будзе.

22 лістапада на сумесным паседжаньні Віцебскага гарадзкога выканаўчага камітэту і прэзыдыюму гарадзкога Савету дэпутатаў было разгледжанае пытаньне ўтварэньня Віцебскай гарадзкой выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў 28-га скліканьня. У выніку камісія ў складзе 13-ці чалавек была ўтвораная.

Выбары ў Віцебскі абласны Савет дэпутатаў у 2018 годзе пройдуць у 60 акругах. Адпаведная інфармацыя разьмешчаная на сайце аблвыканкаму.

У парадку дня пазачарговага выбарнага сходу Віцебскай гарадзкой арганізацыі партыі БНФ значылася: выбары гарадзкога кіраўніка, выбары сябраў гарадзкой рады, а таксама выбары дэлегатаў на 18-ы зьезд партыі, які павінен адбыцца 30 верасьня 2017 году ў Менску.

16 верасьня у Віцебску прайшла партыйная школа руху “За свабоду”. Удзельнікі навучаньня праслухалі прамову кіраўніка руху Юрася Губарэвіча ды выступы адмыслоўцаў, што да працы актывістаў руху са СМІ і ў сацыяльных сетках падчас мясцовых выбараў, якія, як мяркуецца, адбудуцца ў Беларусі 18 лютага 2018 году.